Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цынкава́ннеср., спец. цинкова́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цынкава́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цынкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Цынкаванне 11/130, 131
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКАВА́ННЕ,
пакрыццё метал. вырабаў слоем цынку або яго сплаву. Робіцца апусканнем вырабу ў расплаўлены цынк, напыленнем расплаўленага цынку, электралітычным спосабам (гальванастэгіяй) або дыфузійным насычэннем цынкам з паравой або газавай фазы пры высокіх (да 850 °C) т-рах паверхневых слаёў вырабу (гл.Металізацыя). Прызначана ў асн. для аховы вырабаў ад карозіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цинкова́ниеспец.цынкава́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ХІ́МІКА-ТЭРМІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКАметалаў,
адначасовае хім. і цеплавое ўздзеянне на вырабы гал. чынам з металаў і сплаваў. Прыводзіць да змены хім. саставу і структуры ў паверхневых слаях, зрэдку ва ўсім аб’ёме вырабу. Асн. від Х.-т.а. — азатаванне, аксідаванне, алітаванне, барыраванне, храміраванне, цынкаванне, цыянаванне, цэментацыя і інш.Найб. пашыраны цэментацыя і азатаванне.
Пры Х-т.а. выраб награваюць у хімічна актыўным асяроддзі некалькі гадзін пры т-ры, роўнай 0,5—0,8 т-ры плаўлення асн. кампаненту. У час вытрымкі паверхня вырабу абагачаецца хім. элементамі за кошт дыфузіі на глыбіню ад некалькіх мікраметраў да некалькіх міліметраў. Павышае даўгавечнасць дэталей машын і вырабаў (павялічвае іх цвёрдасць, зносаўстойлівасць, каразійную стойкасць і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНАСТЭ́ГІЯ (ад гальвана... + грэч. stegō укрываю),
спосаб нанясення на метал. вырабы метал. пакрыццяў электралітычным асаджэннем. Робіцца для аховы вырабаў ад карозіі, павышэння іх цвёрдасці і зносаўстойлівасці, у дэкар. і інш. мэтах.
Перад нанясеннем пакрыцця паверхню вырабу абястлушчваюць, пратраўліваюць, шліфуюць і паліруюць. Працэс гальванастэгіі адбываецца ў гальванічнай ванне, дае анодам служаць металы, што раствораны ў электраліце, а катодам — вырабы. Пры працяканні пастаяннага эл. току метал з электраліту асаджаецца на паверхні вырабу. Наносяцца медзь (мядненне), цынк (цынкаванне), кадмій (кадміраванне), высакародныя металы, сплавы і інш. Пакрыцці адрозніваюцца моцным счапленнем з металам асновы, малой порыстасцю і дробнакрышталічнай структурай. Якасць гальванічных пакрыццяў і скорасць працэсу гальванастэгіі абумоўлены шчыльнасцю эл. току, саставам і т-рай электраліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНК (лац. Zincum),
Zn, хімічны элемент II групы перыяд. сістэмы, ат. н. 30, ат. м. 65,39. Прыродны Ц. складаецца з 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 64,66—68,70, найб. пашыраны 64Zn (48,6%). У зямной кары 7 10−3% па масе; найважн. мінералы: сфалерыт і вюрцыт. Адзін з біягенных элементаў, уваходзіць у састаў некат. ферментаў і гармонаў (сутачная патрэбнасць чалавека 15 мг). Сплаў Ц. з меддзю (гл.Латунь) вядомы з глыбокай старажытнасці.
Блакітнавата-белы метал, tпл 419,58 °C, tкіп 906,2 °C, шчыльн. 7133 кг/м³. У сухім паветры пакрываецца тонкай ахоўнай плёнкай цыпку аксіду, у вільготным, асабліва ў прысутнасці дыаксіду вугляроду, паступова разбураецца пры пакаёвай т-ры. Узаемадзейнічае з к-тамі і шчолачамі, аміякам і солямі амонію, вільготным хлорам і бромам (гл.Цынку злучэнні), пры награванні — з кіслародам, халькагенамі, фосфарам, мыш’яком і сурмой. Атрымліваюць пры перапрацоўцы сульфідных цынкавых і поліметал. руд. Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў (гл.Цынкавыя сплавы), для антыкаразійнага пакрыцця (цынкаванне) жалеза і сталі, вырабу дробных дэталей самалётаў і аўтамабіляў, электродаў хім. крыніц току.