Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
хво́ры
1.прил., прям., перен. больно́й;
х. чалаве́к — больно́й челове́к;
~рае сэ́рца — больно́е се́рдце;
~рае самалю́бства — больно́е самолю́бие;
2.в знач. сущ. больно́й;
◊ валі́ць з ~рай галавы́ на здаро́вую — вали́ть с больно́й головы́ на здоро́вую
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хво́ры, -ая, -ае.
1. Які хварэе на якую-н. хваробу.
Х. дзед.
Хворае дзіця.
2. Пашкоджаны хваробай (пра цела і яго часткі).
Хворае сэрца.
Хворыя ногі.
3. Які сведчыць аб хваравітым стане, аб хваробе.
Х. выгляд.
4. Ненатуральны, празмерны, ненармальны.
Хворае ўяўленне.
5.у знач.наз.хво́ры, -ага, м., хво́рая, -ай, ж., мн.хво́рыя, -ых. Чалавек, які хварэе (у 1 знач.).
Прыём хворых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хво́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Які хварэе на якую‑н. хваробу. Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы.Гарэцкі./узнач.наз.хво́ры, ‑ага, м.; хво́рая, ‑ай, ж. Пра чалавека. Агледзеўшы хворага, Наташа пераканалася, што яе дапамога сапраўды была тэрмінова неабходная.Краўчанка.Дактары па два разы на суткі прыходзілі да хворай.Пальчэўскі.
2. Пашкоджаны хваробай (пра цела і яго часткі). Цягнучы хворыя ногі ў валёнках, ідзе да Юркі бабуля.Брыль.[Люба] памачыла халоднай вадой хворае месца і завязала хустку.Чорны.Голас чароўны з тугою звінеў Пра птушку маленькую з хворымі грудкамі.Панчанка.//перан. Растрывожаны, неспакойны. Далёкае неба, сіняе неба!.. Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца?Колас.// Які сведчыць аб хваробе, хваравітым стане. Сымоніха.. ціха, слабым, хворым голасам кажа: — Сымонка! што ты робіш?Бядуля.// Пашкоджаны хваробай (пра расліны і іх плады). [Андрэй] бачыў перад сабою.. Калхіду — гнуткае трапяткое трысцё, хворыя лясы, ўзвышшы курганоў.Самуйлёнак.//(звычайназадмоўем «не»)узнач.вык.Разм. Магчы, быць здольным (зрабіць што‑н.). [Гарлахвацкі:] Ты б рамізніка ўзяла. [Анна Паўлаўна:] Не хворы і сам занесці.Крапіва.
3. Ненатуральны, ненармальны, празмерны. Хворае.. ўяўленне [Вялічкі] ўзнімала аслабелыя сілы да раптоўных парываў, якія тут жа ападалі.Чорны.
•••
Венерычны хворы — той, хто хварэе венерычнай хваробай.
Валіць (зваліць) з хворай галавы на здаровуюгл. валіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́ры
1. krank; léidend;
ён на́дта [ве́льмі] хво́ры er ist schwer krank;
2.у значназм Kránke (sub) m -n, -n;
ляжа́чы хво́ры béttlägriger Pati¦ént;
амбулато́рны хво́ры ambulánter Pati¦ént
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)