бага́тая ф. — бога́тая фанта́зия; бога́тое воображе́ние;
аддава́цца ~зіям — предава́ться фанта́зиям;
што гэ́та за ф. ў цябе́? — что э́то за фанта́зия у тебя́?
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фанта́зія, ‑і, ж.
1. Творчае ўяўленне. Паэтычная фантазія. Узлёт фантазіі. □ У пані Даміцэлі была багатая фантазія, і сваё даўнейшае жыццё ў Польшчы яна шчодра аздабляла паэтычнымі выдумкамі.Колас.Апора на народную традыцыю не азначае, што паэт абмяжоўвае ўласную, індывідуальную творчую фантазію.Навуменка.Народная фантазія акружыла паэтычнай выдумкай паходжанне скалы, што тырчыць з вады, пры выхадзе Ангары з Байкала.М. Стральцоў.// Выдумка, вынаходлівасць. [Алег:] — Дэкарацыя, касцюмы. Там [у спектаклі] шмат фантазіі, выдумкі.Ермаловіч.Малады запал знаходзіў выхад у размашыста накіданых фрэсках, вясёлкавых вітражах, з фантазіяй убранай зале.Ліс.
2. Прадукт чыйго‑н. уяўлення; мара. Спачатку гэта [скараціць рабочы дзень] здалося нават фантазіяй.Карпаў.Гэта не фантазія, а наша новая ява, рэчаіснасць нашага часу.Бялевіч.// Нешта неверагоднае, глупства. [Міхась:] — У рэстаран ты мяне ўсё роўна не пусціш.. [Стэфа:] — Я пушчу цябе ў інстытут! [Міхась:] — Усё гэта, залаценькая мая, фантазія.Савіцкі.
3.Разм. Нечаканы, незразумелы ўчынак; дзівацтва. [Бэсман:] — Загад Аб наступленні зараз на Барысаў — Фантазія штабных.Глебка.
4. Музычны твор свабоднай формы, імправізацыйнага характару. «Камарынская» — фантазія для аркестра на дзве рускія народныя тэмы: вясельную і вядомую «Камарынскую».«ЛіМ».
5. Літаратурны твор фантастычнага зместу. // Літаратурны твор, які з’яўляецца творчай перапрацоўкай якіх‑н. твораў.
[Грэч. phantasia — уяўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)