іна́чай.

1. прысл. Іншым спосабам, па-іншаму.

Зрабіць і.

2. злуч. супраціўны. У адваротным выпадку; а то.

Трэба спяшацца, і. спазніцца можна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́падак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Тое, што здарылася, здарэнне.

В. з жыцця.

Няшчасны в.

У такім выпадку (пры такой умове, пры дадзеных абставінах). На ўсякі в. (у прадбачанні чаго-н. нечаканага). У крайнім выпадку (пры крайняй неабходнасці). У асобных выпадках (калі-нікалі). Ні ў якім выпадку (ніколі, ні пры якіх умовах, ні за што). У тым выпадку, калі... (калі здарыцца так, што...). У адваротным выпадку (калі будзе наадварот, не так). У лепшым выпадку (пры самых спрыяльных абставінах).

2. Зручны момант.

Падвярнуўся в.

Упусціць в.

3. Тое, што і выпадковасць (у 2 знач.).

Поспех работы не можа залежаць ад выпадку.

◊

Ад выпадку да выпадку — калі-нікалі, не пастаянна.

Ва ўсякім выпадку — пры любых абставінах, незалежна ні ад чаго.

З выпадку — з-за, з прычыны чаго-н.

Пры выпадку (разм.) — калі будзе магчымасць.

Пры выпадку перадам усё яму.

У выпадку чаго — калі адбудзецца, надыдзе што-н.

Забеспячэнне ў выпадку хваробы.

У выпадку чаго (разм.) — калі будзе патрэба.

У выпадку чаго, паведамі мне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gégenteils adv у адваро́тным вы́падку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wídrigenfalls adv у адваро́тным вы́падку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gégenfall m -(e)s, -fälle супрацьле́глы вы́падак;

im ~(e) у адваро́тным вы́падку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СУБВЕ́НЦЫЯ (ад лац. subventio дапамога),

грашовая сума, якая выдзяляецца дзяржавай з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню на пэўны тэрмін і на канкрэтныя мэты для выраўноўвання сац.-эканам. развіцця адпаведнага нац.-дзярж. або адм.-тэр. ўтварэння. У адрозненне ад датацыі С. павінна быць выкарыстана строга па мэтавым прызначэнні і ва ўстаноўлены тэрмін; у адваротным выпадку С. падлягае вяртанню ў орган, які яе прадаставіў.

т. 15, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пераграшы́цца (пырыгрышы́тысь) ’перакусіць, з’есці трошкі’ (Клім.). Да пера- і грашы́ць > грэх (гл.) пры ад’ідэацыі рус., ц.-слав. прогрешение. Матывацыя: забарона прыняцця ежы і пітва да споведзі, у адваротным выпадку — грэх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

úmgekehrt

1. a

1) пераве́рнуты, вы́вернуты (навы́варат)

2) адваро́тны;

im ~en Fálle у адваро́тным вы́падку

2. adv наадваро́т; насу́перак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́падак м.

1. Fall m -(e)s, Fälle; Vórfall m, Begébenheit f -, -en; Geschéhnis n -ses, -se, Vórkommnis n -ses, -se (здарэнне); Zwíschenfall m (інцыдэнт);

няшча́сны вы́падак Únglücksfall m, Únfall m;

спрэ́чны вы́падак Stréitfall m;

выклю́чны [надзвыча́йны] вы́падак Áusnahmefall m, Sónderfall m;

2. (зручны момант) Gelégenheit f , -en;

карыста́цца вы́падкам éine Gelégenheit nútzen;

пры вы́падку bei Gelégenheit, gelégentlich;

3. (выпадковасць) Zúfall m -s, -fälle;

у вы́падку (чаго-н.) im Fálle (G);

у вы́падку калі́… im Fall, dass…;

у гэ́тым вы́падку gegébenenfalls; im vórliegenden Fall;

на ўся́(ля́)кі вы́падак auf [für] jeden Fall, auf álle Fälle;

ні ў які́м вы́падку kéinesfalls, auf kéinen Fall;

у кра́йнім вы́падку nótfalls, im äußersten Fall, im Nótfall;

у адваро́тным вы́падку ánder(e)nfalls, im entgégengesetzten Fall, sonst, ansónsten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АДБО́РУ ПРА́ВІЛЫ ў фізіцы,

умовы, што вызначаюць магчымасць пераходу квантавых сістэм (ядраў, атамаў, малекул і інш.) з пачатковага стану ў канчатковы пры фіз. працэсах, звязаных з выпрамяненнем і паглынаннем энергіі.

Адбору правілы выражаюць выкананне пэўных захавання законаў у дадзеным працэсе і фармулююцца ў выглядзе суадносін паміж квантавымі лікамі. Аснова тэарэт. вызначэння адбору правілаў — патрабаванне адрознення ад нуля імавернасці пераходу паміж пач. і канчатковым станамі сістэмы, напр., імавернасць дыпольных пераходаў, звязаных з выпрамяненнем святла атамам, адрозніваецца ад нуля пры змене квантавых лікаў; ΔL = ±1, Δs = 0, ΔI = 0 або ±1 (за выключэннем, калі I = 0 у пач. і канчатковым станах), дзе I, L і s — адпаведна квантавыя лікі поўнага моманту імпульсу электроннай абалонкі, арбітальнага моманту і агульнага спінавага моманту электронаў. Пераходы, якія падпарадкоўваюцца адбору правілам дыпольнага выпрамянення, наз. дазволенымі, у адваротным выпадку — забароненымі (іх імавернасць у атамах вельмі малая). Адпаведныя адбору правілы існуюць у ядз. спектраскапіі і фізіцы элементарных часціц.

Л.​М.​Тамільчык.

т. 1, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)