уце́ха, -і, ДМ уце́се, мн. -і, уце́х, ж.

1. Забава, задавальненне.

Дзіцячыя ўцехі.

2. Той, хто (тое, што) прыносіць радасць, задавальненне.

Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.

Дачка — бацькава ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Уце́ха

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Уце́ха
Р. Уце́хі
Д. Уце́се
В. Уце́ху
Т. Уце́хай
Уце́хаю
М. Уце́се

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уце́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. уце́ха уце́хі
Р. уце́хі уце́х
Д. уце́се уце́хам
В. уце́ху уце́хі
Т. уце́хай
уце́хаю
уце́хамі
М. уце́се уце́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уце́ха ж.

1. заба́ва, ра́дость, наслажде́ние ср., отра́да;

2. утеше́ние ср., уте́ха;

то́лькі ў пра́цы і знахо́дзіш ~ху — то́лько в рабо́те и нахо́дишь утеше́ние (уте́ху)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уце́ха, ‑і, ДМ уцесе, ж.

1. Радасць, забава. Уцехі лепшай не згадаць малому: Кусалі яблыкі на дзве шчакі, Тапталі залацістую салому, Гарохавыя лушчылі стручкі. Гаўрусёў. // Задавальненне. Абудзіўшыся ўранку ад штуршка, Васіль убачыў над сабою Яўхіма Карча, які, мусіць, вяртаўся з начной уцехі. Мележ. [Усцін Тарасавіч:] Не таіся, было, што ты балюча крыўдзіў жанчын, браў ад іх толькі кароткія ўцехі. Марціновіч. // Той, хто (або тое, што) з’яўляецца крыніцай, прадметам задавальнення, радасці. Гэта, у школу праводзячы сына, Ад глыбінь усяго пачуцця Шэпча маці ўцесе адзінай: — Мір табе, дарагое дзіця! Глебка. — Сад быў яго [Захарыя] уцехай, крыніцай ягоных радасцей, месцам адпачынку. Самуйлёнак.

2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне. [Жанчына:] — Толькі ў працы і знаходзіш уцеху. Шамякін. Вышамірскаму асталася адна ўцеха — успаміны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́ха ж.

1. (радасць, забава) Frude f -, -n; erBelstigung f -, -en, Vergnügen n -s, -; Genss m -es, -nüsse, Ergötzen n -s (прыемнасць);

2. (тое, што прыносіць суцяшэнне) Trost m -s, Tröstung f -, -en, Vertröstung f -, -en (абнадзейванне); Zitvertreib m -(e)s, -e (забава)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уте́ха уце́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаўце́ха, ‑і, ДМ ‑цесе, ж.

Уцеха, задавальненне ад усведамлення сваіх заслуг, ад зробленага самім; самаасалода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

luxury [ˈlʌkʃəri] n.

1. раско́ша

2.э́дкая) прые́мнасць, уце́ха

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гедані́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны напрамак у этыцы, які сцвярджае, што вышэйшым ідэалам, мэтай жыцця з’яўляецца асалода, уцеха.

[Ад грэч. hēdonē — асалода.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)