уты́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Уткнуць многа чаго-н. па ўсёй прасторы.

У. падушачку іголкамі.

|| незак. утыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утыка́ць¹ гл. уткнуць, уты́каць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утыка́ць² гл. уткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уты́каць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уты́каю уты́каем
2-я ас. уты́каеш уты́каеце
3-я ас. уты́кае уты́каюць
Прошлы час
м. уты́каў уты́калі
ж. уты́кала
н. уты́кала
Загадны лад
2-я ас. уты́кай уты́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час уты́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

утыка́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. утыка́ю утыка́ем
2-я ас. утыка́еш утыка́еце
3-я ас. утыка́е утыка́юць
Прошлы час
м. утыка́ў утыка́лі
ж. утыка́ла
н. утыка́ла
Загадны лад
2-я ас. утыка́й утыка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час утыка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уты́каць сов., разг. уты́кать;

у. паду́шачку іго́лкамі — уты́кать поду́шечку иго́лками

утыка́ць несов.

I

1. втыка́ть; (что-л. острое — ещё) вонза́ть; вса́живать;

2. (прятать во что-л.) утыка́ть;

1, 2 см. уткну́ць;

3. разг. утыка́ть; см. уты́каць

II

1. вставля́ть тканьём (нитку, узор);

2. покрыва́ть сплошь тка́ным узо́ром;

3. украша́ть посре́дством тканья́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Натыкаць вялікую колькасць чаго‑н. у што‑н. Утыкаць падушачку іголкамі.

утыка́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уткнуць, уваткнуць.

утыка́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уты́каць.

утыка́ць ​3, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уткаць, уваткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утыка́ць (hin)éinstecken vt, (hin)éinstoßen* vt, éinstechen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

утка́ць, утку́, утчэ́ш, утчэ́; утчо́м, утчаце́, утку́ць; утка́ў, -ка́ла; утчы́; утка́ны; зак.

1. што ў што. Уставіць тканнем нітку, паласу ў тканіну.

2. што і чаго. Вырабіць тканнем.

У. пяць губак палатна.

3. што чым. Пакрыць скрозь тканым узорам.

У. дыван кветкамі.

4. што. Зрасходаваць у працэсе ткання.

За дзень уткала кілаграм пражы.

|| незак. утыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што ў што.

1. Прымусіць пранікнуць, увайсці, усадзіць што-н. вострае, тонкае.

У. іголку ў клубок.

2. Схаваць, укрыць у што-н.

У. твар у каўнер.

3. Уперці ў што-н.

У. нос у шыбу.

◊

Уткнуць нос у што (разм., неадабр.) — паглыбіцца ў разгляданне чаго-н., пераважна ў чытанне.

Сядзеў, уткнуўшы нос у кніжку.

|| незак. утыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)