устая́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. устаю́ устаі́м
2-я ас. устаі́ш устаіце́
3-я ас. устаі́ць устая́ць
Прошлы час
м. устая́ў устая́лі
ж. устая́ла
н. устая́ла
Загадны лад
2-я ас. усто́й усто́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час устая́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

устая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. Утрымацца, захаваць стаячае становішча, не ўпасці.

У. на нагах.

2. перан. Астацца стойкім, не паддацца чаму-н.

У. перад выпрабаваннямі.

У. перад спакусай.

|| незак. усто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устая́ць сов., прям., перен. устоя́ть;

у. на нага́х — устоя́ть на нога́х;

у. у спрэ́чцы — устоя́ть в спо́ре;

у. пе́рад спаку́сай — устоя́ть пе́ред искуше́нием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устая́ць, устаю, устаіш, устаіць; зак.

1. Утрымацца ў вертыкальным становішчы, не ўпасці; захаваць стан раўнавагі. Устаяць на нагах. □ Вагон раптам тузанула, і чалавек пахіснуўся, але ўстаяў. Адамчык. Зазвінеў, напяўшыся, трактар, тузанула валакушы, Андрэй не ўстаяў і ўпаў на калені, учапіўшысяся за снапы. Пташнікаў. // Змагчы прабыць, пратрымацца нейкі час пры якіх‑н. абставінах. Ля сцен казармы больш нельга было ўстаяць — агонь раз’юшана бушаваў, абдаваў страшэннай гарачынёю. М. Ткачоў.

2. Стрымаць націск каго‑, чаго‑н., адстаяць у барацьбе свае пазіцыі, не паддацца. — Здавайцеся! Усё роўна вам утраіх не ўстаяць супроць усіх! Маўр. — Трагедыя ў В’етнаме — вынік ігнаравання Амерыкай грамадскай думкі свету... Маленькі народ, перакананы ў сваёй справядлівай барацьбе, устаяў перад агрэсарам... Кавалёў. // Перанесці неспрыяльныя ўмовы (пра расліны). [Бярэзіны:] Грэла нас сонейка, песціў вецярок, не раз хістала бура, нагінаючы да самай зямлі, не адну зламала бура з нас, але мы ўстаялі, выраслі. Галавач.

3. перан. Астацца стойкім, не паддацца чаму‑н. [Аўсянік:] — Перад тваімі чарамі не можа ўстаяць ніводзін мужчына. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устая́ць разм.

1. (утрымацца на нагах) ufrecht sthen bliben* vi (s); das Glichgewicht bewhren;

2. разм. (устрымацца ад спакусы) widersthen* vi (s), fest bliben* vi (s); stndhaften* аддз. vi (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

устоя́ть сов.

1. в разн. знач. усто́яць, устая́ць;

устоя́ть на нога́х усто́яць (устая́ць) на нага́х;

устоя́ть на горя́чем песке́ усто́яць (устая́ць) на гара́чым пяску́;

2. перен. устая́ць;

устоя́ть пе́ред тру́дностями устая́ць пе́рад ця́жкасцямі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усто́яць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; зак. (разм.).

Тое, што і устаяць.

|| незак. усто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усто́яць сов., см. устая́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да устаяць, устояць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усто́йваць несов., прям., перен. уста́ивать; см. устая́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)