упіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. каго-што. Напісаць, унесці куды-н., напр., у спіс.

У. прапушчаныя словы.

У. даўжнікоў у запісную кніжку.

У. новую старонку ў гісторыю (перан., высок.).

2. што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру ўнутры другой з захаваннем пэўных умоў.

У. трохвугольнік у акружнасць.

3. што. З апетытам з’есці (разм.).

У. булку.

|| незак. упі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упіса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. упішу́ упі́шам
2-я ас. упі́шаш упі́шаце
3-я ас. упі́ша упі́шуць
Прошлы час
м. упіса́ў упіса́лі
ж. упіса́ла
н. упіса́ла
Загадны лад
2-я ас. упішы́ упішы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час упіса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упіса́ць сов.

1. в разн. знач. вписа́ть, внести́;

у. у спіс — вписа́ть (внести́) в спи́сок;

у. прапу́шчаныя сло́вы — вписа́ть пропу́щенные слова́;

у. акру́жнасць — вписа́ть окру́жность;

2. уписа́ть, вмести́ть;

у. пісьмо́ на адно́й старо́нцы — уписа́ть (вмести́ть) письмо́ на одно́й страни́це;

3. разг. (съесть) уписа́ть;

у. бу́лку — уписа́ть бу́лку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упіса́ць, упішу, упішаш, упіша; зак., што.

1. і каго. Уключыць у які‑н. спіс, запісаць куды‑н. [Пніцкі:] — Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду? Я сталяр — здаецца, не ўломак які. Чорны. [Галынскі:] — Але я ж проста не ўмею гаварыць, які ж з мяне дакладчык? Вы, Павел Андрэевіч, відаць, па злосці мяне ў дакладчыкі ўпісалі. Галавач.

2. Уключыць у напісаны тэкст што‑н. дадатковае. Упісаць прапушчаныя словы. // перан. Унесці ўклад у што‑н. Не адну гераічную старонку ў летапіс грамадзянскай вайны ўпісала беларуская моладзь. Шкраба. Яшчэ адну радасную надзею ўпісаў у біяграфію даяркі юбілейны год. «Работніца і сялянка».

3. Спец. Начарціць адну фігуру ўнутры другой з захаваннем пэўных умоў. Упісаць трохвугольнік у акружнасць.

4. перан. Арганічна ўключыць у акаляючае асяроддзе, не парушыць гармоніі з чым‑н. Новыя вароты. Новая брамка. Новыя пафарбаваныя аканіцы. Усё гэта аздобіла старую хату, упісала яе ў ансамбль вуліцы, дзе большасць хат — новыя. Шамякін.

5. Разм. З апетытам з’есці што‑н. Упісаць булку.

•••

Упісаць новую старонку ў што — зрабіць што‑н. новае, знамянальнае ў якой‑н. галіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упіса́ць

1. inschreiben* vt, intragen* vt;

2. матэм.:

упіса́ць трохвуго́льнік у акру́жнасць ein Drieck in inen Kreis inzeichnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Упісаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. прапушчаныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вписа́ть сов., в разн. знач. упіса́ць, мног. паўпі́сваць;

вписа́ть пропу́щенное сло́во упіса́ць прапу́шчанае сло́ва;

вписа́ть окру́жность упіса́ць акру́жнасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уписа́ть сов., разг.

1. (уместить на бумаге) упіса́ць;

2. (съесть) упіса́ць, умя́ць, апле́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wpisać

зак.

1. упісаць; запісаць; занатаваць;

2. мат. упісаць;

wpisać okrąg — упісаць акружнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

упі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)