умацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Зрабіць мацнейшым, больш устойлівым.

У. дамбы.

2. што. Стварыць абарончыя збудаванні дзе-н., забяспечыць сродкамі абароны.

У. подступы да горада.

3. каго-што. Зрабіць больш моцным, здаровым, стойкім.

Добрае харчаванне і свежае паветра ўмацавалі хворага.

У. нервы.

У. здароўе.

4. перан., што. Зрабіць надзейным, цвёрдым, устойлівым.

У. сваё становішча.

У. дысцыпліну.

|| незак. умацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. умацо́ўванне, -я, н.

|| наз. умацава́нне, -я, н.

|| прым. умацава́льны, -ая, -ае.

Умацавальныя адкосы.

Умацавальныя збудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умацава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. умацу́ю умацу́ем
2-я ас. умацу́еш умацу́еце
3-я ас. умацу́е умацу́юць
Прошлы час
м. умацава́ў умацава́лі
ж. умацава́ла
н. умацава́ла
Загадны лад
2-я ас. умацу́й умацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час умацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

умацава́ць сов., в разн. знач. укрепи́ть; (сделать прочным — ещё) упро́чить;

у. плаці́ну — укрепи́ть плоти́ну;

у. по́дступы да го́рада — укрепи́ть по́дступы к го́роду;

у. дысцыплі́ну — укрепи́ть дисципли́ну;

у. не́рвы — укрепи́ть не́рвы;

у. сваё стано́вішча — укрепи́ть (упро́чить) своё положе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Зрабіць што‑н. больш устойлівым. Умацаваць плаціну. Умацаваць дамбы. □ Каб не нарабіць са сваёй стрэльбай якой-небудзь шкоды, дзед абкруціў анучкай куркі ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам. Лынькоў. Новая дарога ляжала моцная, роўная, як стол. Тарфяны попел схапіў, умацаваў пясок, атрымаўся рыхлы асфальт. Новікаў. Ластаўкі з усіх бакоў абляпілі бляшанку зямлёй. Відаць, яны не надта давяралі нашай пасудзіне і рашылі ўмацаваць яе. Ляўданскі. // перан. Надаць сілу, стойкасць (думкам, пачуццям і пад.). Зорын.. [Нагорнаму] давяраў, а выпадак з Радзецкім яшчэ больш умацаваў гэтае давер’е. Гурскі. Няўдачы загартавалі мастака, умацавалі яго веру ў сябе. «ЛіМ».

2. Разм. Прымацаваць што‑н. на чым‑н. грунтоўна, надзейна. Высланыя наперад радысты ўмацавалі дынамік на страсе камандзірскай зямлянкі. Шамякін. Мы з Сяргеем грунтоўна ўмацавалі за плячыма рацыю. Няхай.

3. Зрабіць больш здаровым. Умацаваць нервы.

4. Зрабіць больш моцнымі асновы чаго‑н. Умацаваць абарону краіны сацыялізма. □ Дзякуючы льнаводству.. [калгасы] ўмацавалі сваю эканоміку. «Звязда». // Узняць на больш высокую ступень арганізаванасць, дысцыпліну. Умацаваць дысцыпліну.

5. Стварыць абарончыя збудаванні дзе‑н., забяспечыць сродкамі абароны. Умацаваць подступы да горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умацава́ць, умацо́ўваць

1. (прымацаваць) befstigen vt (да чаго-н. an A), fstmachen аддз. vt;

2. (здароўе) stärken vt, kräftigen vt;

3. перан. (дружбу, уладу) fstigen vt;

4. (замацаваць) konsolideren vt;

5. вайск. befstigen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Умацаваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вкрепи́ть сов. умацава́ць, замацава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умацава́нне, -я, н.

1. гл. умацавацца, умацаваць.

2. мн. -і, -яў. Абарончае збудаванне.

Падземныя ўмацаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрочни́ть сов. умацава́ць, мног. паўмацо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)