узро́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. узро́ст узро́сты
Р. узро́сту узро́стаў
Д. узро́сту узро́стам
В. узро́ст узро́сты
Т. узро́стам узро́стамі
М. узро́сце узро́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

узро́ст, -у, М -сце, м.

1. Перыяд, ступень у развіцці, росце чалавека, жывёліны, расліны.

Дзіцячы ў.

Сталы ў.

2. Колькасць пражытага часу, гадоў.

Жанчына ва ўзросце сарака пяці гадоў.

|| прым. узро́ставы, -ая, -ае.

У. цэнз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узро́ст, -ту м. во́зраст;

ста́лы ўзрост — зре́лый во́зраст;

аднаго́ ўзро́сту — одного́ во́зраста

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Колькасць часу, гадоў, пражытых ад нараджэння, пачатку росту; перыяд, ступень у развіцці, росце чалавека, жывёлы, расліны. Ва ўзросце трох год. Людзі аднаго ўзросту. Дзіцячы ўзрост. Сталы ўзрост. □ [Шайдак:] — Мне ішоў тады пятнаццаты год. Узрост, ведаеце які: усё хочацца ведаць, усюды паспець. Жычка. За купамі аголеных кустоў мітусіліся хлапчукі школьнага ўзросту. Колас. Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае добрых шасці стагоддзяў. В. Вольскі.

•••

Бальзакаўскі ўзростузрост ад 30 да 40 год, уласцівы гераіням бальзакаўскіх раманаў, якія ў гэты перыяд захавалі свежасць і маладосць пачуццяў.

Выйсці з узросту гл. выйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрост

т. 16, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узро́ст м lter n -s, -, Lbensalter n; ltersstufe f -, -n;

грані́чны (крайні) узро́ст ltersgrnze f -, -n; Höchstalter n;

шко́льны узро́ст Schlalter n;

дашко́льны узро́ст Vrschulalter n;

перахо́дны узро́ст Wchseljahre pl;

сярэ́дні узро́ст Drchschnitts¦alter n;

пенсі́йны узро́ст Rntenalter n;

стары́ (старэчы) узро́ст Grisenalter n, hhes lter;

прызыўны́ узро́ст вайск inberufungsalter n;

у ста́лым узро́сце bei Jhren, in frtgeschrittenem lter;

чалаве́к старо́га узро́сту ein hchbetagter [hchbejahrter] Mensch;

чалаве́к ста́лага узро́сту ein älterer [bejhrter] Mensch;

аднаго́ узро́сту glichalt(e)rig;

усі́х узро́стаў ller ltersstufen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узрост, век; гады (мн.); леты (паэт., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

непаўнале́цце, -я, н.

Узрост чалавека, які не дасягнуў паўналецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальза́каўскі, -ая, -ае.

У выразе: бальзакаўскі ўзростузрост жанчыны ад 30 да 40 гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнале́цце, -я, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы.

Дасягнуць паўналецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)