1. Павялічыцца ў аб’ёме, напоўніўшыся чым-н.; надзьмуцца.
Мяч раздзьмуўся.
2.Уздуцца, распухнуць.
Губа раздзьмулася.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уздува́ццагл.уздуцца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
натапы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.
1. Пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.: падняцца тарчма.
Поўсць натапырылася.
2.Уздуцца, прыўзняцца (разм.).
Сукенка натапырылася.
|| незак.натапы́рвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́пучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Стаць выпуклым, уздуцца; выпнуцца. Выпучылася кара на дрэве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odąć się
зак.
1.уздуцца; узняцца;
2.перан. надзьмуцца, пакрыўдзіцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раздзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.
1. Напоўніцца паветрам; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. □ У .. [Сашы] гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы.Шамякін.
2. Павялічыцца ў аб’ёме; уздуцца, распухнуць. Губа напухла, раздзьмулася. □ Раздзьмуліся і пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп, пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́пуклы (БРС). Рус.вы́пуклый, укр.ви́пуклий, польск.wypukły, чэш., славац.vypuklý. Дэрыват ад вы́пукнуць ’уздуцца, набракнуць’ (Махэк₂, 498; Шанскі, 1, В, 230), якое ў сваю чаргу з’яўляецца вытворным ад пук, пукаць(ца) (Мацэнаўэр, LF, 15, 172; Фасмер, 1, 370); у розных славянскіх мовах з’яўляецца, відаць, самастойным утварэннем (Брукнер, 639).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набу́хнуць, ‑не; пр. набух, ‑ла; зак.
1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці. Набухлі пупышкі на дрэвах. Набухлі зярняты ячменю.
2. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набракнуць. Гарох набух у вадзе. □ Зямля ажыла, угрэлася, набухла, як цеста на дражджах.Пташнікаў.Набухлі дзверы ад марозу, І мне іх цяжка адчыніць.Гаўрусёў.// Перапоўніцца вадой, уздуцца. [Рэчка] Брадзянка набухла і пацямнела.Крапіва.
3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака. Вымя набухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)