раздзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, напоўніўшыся чым-н.; надзьмуцца.

Мяч раздзьмуўся.

2. Уздуцца, распухнуць.

Губа раздзьмулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)