уе́здзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уе́зджу уе́здзім
2-я ас. уе́здзіш уе́здзіце
3-я ас. уе́здзіць уе́здзяць
Прошлы час
м. уе́здзіў уе́здзілі
ж. уе́здзіла
н. уе́здзіла
Загадны лад
2-я ас. уе́здзі уе́здзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час уе́здзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уе́здзіць сов., разг.

1. (утрамбовать) уе́здить; уката́ть;

у. даро́гу — уе́здить (уката́ть) доро́гу;

2. (измучить ездой) уе́здить, зае́здить;

у. каня́ — уе́здить (зае́здить) ло́шадь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм.

1. што. Ушчыльніць, утрамбаваць, убіць яздой; выездзіць. Уездзіць двор.

2. каго-што. Утаміць, змучыць доўгай яздой: заездзіць. Уездзіць каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уе́зджваць, уе́здзіць разм. féstfahren* аддз. vt, glatt wálzen; ébnen vt (дарогу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уе́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уездзіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ездзіць¹, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; -езджаны; зак., што.

1. Ездзячы, пабываць у многіх месцах, аб’ездзіць.

Выездзіў паўсотні кіламетраў за дзень.

2. Утрамбаваць яздой, уездзіць.

Добра выезджаная дарога.

3. Ездзячы, дасягнуць якой-н. мэты (разм.).

Нічога мы сёння не выездзім.

|| незак. вые́зджваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уе́зджаны разг.

1. уе́зженный; ука́танный;

2. уе́зженный, зае́зженный;

1, 2 см. уе́здзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад уездзіць.

2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уе́здить сов., прост.

1. (укатать, утрамбовать) уе́здзіць, аб’е́здзіць, абабі́ць, утрамбава́ць;

2. (измучить ездой) зае́здзіць, заму́чыць яздо́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ездзіць, ‑езджу, ‑ездзіш, ‑ездзіць; зак., што.

1. Ездзячы, пабываць у многіх месцах; аб’ездзіць. Сын з армейскай групай самадзейнай Нямала выездзіў мясцін. Гаўрусёў.

2. Утрамбаваць, убіць яздой; уездзіць. Добра выездзіць дарогу.

3. Разм. Ездзячы, дасягнуць якой‑н. мэты. — Таа-к, — уздыхаў Мікода, — ездзілі і нічога не выездзілі. Галавач. // Зарабіць возніцтвам, яздою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)