Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ува́жлівы, -ая, -ае.
1. Прасякнуты ўвагай (у 1 знач.), сканцэнтраваны.
У. слухач.
У. позірк.
2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы.
У. гаспадар.
Уважліва (прысл.) аднесціся да просьбы старога чалавека.
3. Дастатковы для апраўдання чаго-н.
Уважлівая прычына.
|| наз.ува́жлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ува́жлівы
1. внима́тельный;
у. слуха́ч — внима́тельный слу́шатель;
~вае чыта́нне — внима́тельное чте́ние;
2. (сосредоточенный) внима́тельный; при́стальный;
у. по́зірк — внима́тельный (при́стальный) взгляд;
3. внима́тельный; забо́тливый;
у. гаспада́р — внима́тельный (забо́тливый) хозя́ин;
4. (веский, основательный) уважи́тельный;
~вая прычы́на — уважи́тельная причи́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ува́жлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які адносіцца да чаго‑н., робіць што‑н. з увагай (у 1 знач.). Уважлівы вучань. Уважлівы слухач. □ [Валік] быў уважлівы на ўроках, добра вучыўся, вызначаўся надзвычайнай акуратнасцю.Ваданосаў.[Мацей:] — Рыбак, браце, павінен быць кемлівы, уважлівы да ўсяго.Ляўданскі.// Які выказвае ўвагу (у 1 знач.); пільны. Уважлівыя вочы. □ Пакуль Ніна Пятроўна гаварыла,.. [Казімір] міжвольна акінуў яе ўсю ўважлівым позіркам.Краўчанка.// Які робіцца, выконваецца з увагай; старанны. Уважлівае вывучэнне матэрыялаў з’езда. Уважлівае назіранне за ростам раслін.
2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы, клапатлівы. Трэба быць больш уважлівым да чалавека, хто б ён ні быў.Колас.Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў думках і імкненнях.Кулакоўскі.Цяпер Ніна ўжо не адыходзіла больш ад Алеся, была ўважлівай і ласкавай.Шыцік.
3. Які можа быць прыняты пад увагу; дастатковы для апраўдання. Уважлівыя прычыны. Уважлівы довад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)