Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
трупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду (пра цела, рукі і пад.). Бацька пазнае яе і трупянее: вопратка сынава!Карпюк.Ганя толькі пакутліва адчувае, як у холадзе трупянее ўсё цела.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трупяне́цьábsterben*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Трупяне́ць ‘палохацца, бянтэжыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду’ (ТСБМ), сюды ж, відаць, з пропускам галоснага трупне́ць: патрупнелі ўцякаючы, аш сэрца лекаці́ць (шчуч., Араш. і інш.). Да труп (гл.). Дзеяслоў утварыўся ад прыметніка *trup‑ьnъ і суф. *‑ě‑ti, як дзервяне́ць, мярцвець, дранцвець і інш.