троска
Том: 34, старонка: 33.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
троска
Том: 34, старонка: 33.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Тро́ска 1 ‘мера палатна ў 100 метак’ (ТС), ст.-бел. троска ‘звязка, нізка’, ‘адзінка колькасці рыбы’ (Ст.-бел. лексікон): уюновъ троску одну (ГСБМ). Параўн. польск. troska ‘тс’: troska junów (Варш. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад тро́ска 3 ‘трысціна, кій’ (гл.) у сувязі з тым, што апошнія выкарыстоўваліся ў якасці меры розных матэрыялаў і тавараў.
Троска 2 ‘трэска’ (Мат. Гом., Янк. 2). Да трэ́ска 2 (гл.); аб спарадычнай мене э > о гл. Карскі 1, 170–179.
Тро́ска 3 ‘трысціна, кій’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тро́стка ‘кій, трысціна ў бёрдзе’, ст.-рус. тростка ‘кій’. Апошняе Фасмер (4, 106) звязвае з рус. треска́, гл., троска 3, трэска, далучаючы сюды чэш. troska ‘абломак, руіна’. Хутчэй да тростка, тросць (гл.), параўн. харв. tr̀ska ‘чарот’, макед. трска ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *trъstьka < *trъstь (Глухак, 640). Сюды ж назвы раслін тро́ска чаро́тавая ‘трызубка аўсянічная, Graphephorum arundinaceum Asch.’ (Байк. і Некр.), тро́ська, тро́скі ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festucacea Link.’ (Касп.; маг., Кіс.), ст.-бел. тростка ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́скаць ‘турбаваць, непакоіць’: мяне ніц не троска (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. troskać ‘тс’. Параўн. ст.-бел. троска ‘клопат, смутак’ (1616 г.), якое са ст.-польск. troska ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134), троскатися ‘клапаціцца, турбавацца’ (ГСБМ). Адносна польск. troska гл. Борысь, 643. Гл. таксама трошчыць, тросчыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трось-трось ‘трух-трух’ (віл., Сл. ПЗБ). Выклічнік ад дзеяслова трэсці (гл.), мена е > о, як у тро́ска ‘трэска’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́скі, тро́сткі ‘рэшткі пасля прасейвання мукі’ (Інстр. 3), ‘высеўкі’ (віц., Шн. 3), тро́скі ‘смецце пры паланні ячменных круп, абтоўчаных у ступе’ (віц., Нар. лекс.). Параўн. укр. тро́ска ‘шлак’, польск. troski ‘пілавінне’, чэш. troski ‘абломкі, разваліны’, славац. troski ‘абломкі’, славен. troska ‘жамерыны, шлак’, харв., серб. trȍska, trȕska ‘шлак’, макед. троска ‘пустазелле’. Прасл. *troska (Сной₂, 787), магчыма, выводзіцца з *tręsti/*trǫsiti (Скок, 3, 497), параўн. атро́скі, атру́скі ‘адходы’, гл. трэсці, трусіць. Меркаванні пра сувязь з тро́шчыць, тру́шчыць ‘разбіваць’, гл. ЕСУМ, 5, 649–650.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трысця́нка ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’ (ТСБМ, Кіс.), народная назва тро́скі (там жа). Варыянт з гістарычным чаргаваннем о́/ы, якое, аднак, непаслядоўна праводзілася (Векслер, Гіст., 217), гл. трасця́нка, параўн. рус. тростя́нка ‘тс’, якое да трость ‘чарот’ з-за знешняга падабенства, параўн. троска 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трост ‘мера ў 60 коп = 3600 метак уюноў’ (Байк. і Некр.), ‘мера колькасці рыбы’ (Сержп. Грам.). Другаснае ўтварэнне шляхам адсячэння суф. ‑ка ад тростка < тросць 1 ‘чараціна’, на якую нанізвалася рыба, у выніку тэрміналагізацыі стала абазначаць ‘нізка (рыбы)’, а затым — ‘адзінка вымярэння’ (Скурат, Меры, 133), аналагічна да троск ад троска 1 (гл.), з адсячэннем канчатка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)