сі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трыганаметрычная функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да гіпатэнузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́нус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сі́нус сі́нусы
Р. сі́нуса сі́нусаў
Д. сі́нусу сі́нусам
В. сі́нус сі́нусы
Т. сі́нусам сі́нусамі
М. сі́нусе сі́нусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́нус м., мат., анат. си́нус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́нус, ‑а, м.

1. У матэматыцы — адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы.

2. У анатоміі — поласць, пазуха ў якім‑н. органе цела. Сінус аорты.

[Ад лац. sinus — выгін, крывізна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сінус 4/588; 7/483; 9/527; 10/304, 305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́НУС,

адна з трыганаметрычных функцый. Абазначэнне sin. С. вострага вугла ў прамавугольным трохвугольніку — адносіны катэта, які ляжыць насупраць гэтага вугла, да гіпатэнузы.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́НУС (лац. sinus выгін, пазуха, выпукласць) у анатоміі, паглыбленне, упадзіна, выпукленне, расшырэнне, доўгі замкнуты канал. Бываюць ва ўнутр. органах і запоўненыя крывёй (напр. С. селязёнкі, С. аорты, вянозны С.), у касцях чэрапа запоўненыя паветрам (напр., пазухі носа, лобныя пазухі).

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сі́нус м. матэм. Sínus m -, -se

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сі́нус

(лац. sinus = выгін, крывізна)

1) мат. адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы;

2) анат. поласць, пазуха ў якім-н. органе цела.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сі́нус-ве́рзус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сі́нус-ве́рзус
Р. сі́нус-ве́рзуса
Д. сі́нус-ве́рзусу
В. сі́нус-ве́рзус
Т. сі́нус-ве́рзусам
М. сі́нус-ве́рзусе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)