сі́на-тыбе́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́на-тыбе́цкі сі́на-тыбе́цкая сі́на-тыбе́цкае сі́на-тыбе́цкія
Р. сі́на-тыбе́цкага сі́на-тыбе́цкай
сі́на-тыбе́цкае
сі́на-тыбе́цкага сі́на-тыбе́цкіх
Д. сі́на-тыбе́цкаму сі́на-тыбе́цкай сі́на-тыбе́цкаму сі́на-тыбе́цкім
В. сі́на-тыбе́цкі (неадуш.)
сі́на-тыбе́цкага (адуш.)
сі́на-тыбе́цкую сі́на-тыбе́цкае сі́на-тыбе́цкія (неадуш.)
сі́на-тыбе́цкіх (адуш.)
Т. сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкай
сі́на-тыбе́цкаю
сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкімі
М. сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкай сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІБН СІ́НА (Абу Алі Хусейн ібн Абдалах) (латынізаванае Авіцэна; Avicenna; 16.8.980, с. Афшана, каля г. Бухара, Узбекістан — 18.6.1037),

філосаф, вучоны-энцыклапедыст, урач, паэт. Па паходжанні таджык. Жыў і працаваў у Бухары, Харэзме, Іране. Аўтар 456 твораў на арабскай і 23 на мове фарсі (таджыкскай), прысвечаных праблемам логікі, філасофіі, фізікі, матэматыкі, рыторыкі, паэзіі. Найважн. творы: «Кніга збавення» (18 тамоў), «Кніга справядлівасці» (20 тамоў), «Філасофія ўсходнікаў», «Кніга ўказанняў і павучанняў»; больш за 40 прац прысвечаны медыцыне, у т. л. «Канон урачэбнай навукі» (у 5 кнігах). Яго філасофія працягвае традыцыі ўсх. арыстоцелізму і неаплатанізму; прызнанне аб’ектыўнасці і вечнасці быцця, дыялект. сувязі матэрыі і руху. Адстойваў прынцып адзінства мыслення і доследных ведаў, сцвярджаў існаванне свету ідэй незалежна ад свету рэчаў. Аўтар вершаў (пераважна ў форме рубаі), а таксама вялікай «Касыды аб душы», філас. аповесцей «Жывы, сын Нядрэмнага», «Пасланне пра птушку», «Саламан і Абсал» і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Математические главы «Кнігі знания». Душанбе, 1967;

Избр. филос. произв. М., 1980;

Поэзия Ташкент, 1980;

Канон врачебной науки Кн. 1—5. 2 изд. Ташкент, 1979—82.

Літ.:

Завадовский Ю.Н. Абу Али ибн Сина: Жизнь и творчество Душанбе, 1980;

Сагадеев АВ. Ибн-Сина (Авиценна). 2 изд. М., 1985.

Т.​І.​Адула.

Ібн Сіна.
Да арт. Ібн Сіна. Старонка рукапісу «Канона ўрачэбнай навукі».

т. 7, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сіна-тыбецкая сям’я моў 9/407

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сіна-Тыбецкія горы

т. 14, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сіна-тыбецкія мовы

т. 14, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ібн Сіна Абу Алі 1/153, 266, 404, 405; 3/396, 404; 5/28; 7/119; 9/456; 10/143, 199,200, 473; 11/63

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АВІЦЭ́НА,

гл. Ібн-Сіна Абу Алі.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Авіцэна, гл. Ібн Сіна

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЙНІ́ (сапр. Садрыдзін Саід-Мурадзада; 27.4.1878, кішлак Сактарэ, каля г. Гіждуван, Узбекістан — 15.7.1954),

таджыкскі пісьменнік, вучоны. Ганаровы акад. АН Узбекістана (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951). Вучыўся ў бухарскіх медрэсе. Пісаў на тадж. і узб. мовах. Прапагандаваў асв. ідэі. Аўтар зб. вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент Айні-бытапісца выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кн. «Успаміны» (кн. 1—4, 1949—54), прац па гісторыі і л-ры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.

Літ.:

Айни Х. Жизнь Садриддина Айни: (краткий хронол. очерк). Душанбе, 1982.

Айні.

т. 1, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІТА́ЙСКА-КАРЭ́ЙСКАЯ ПЛАТФО́РМА,

старажытная платформа, што ахоплівае басейн сярэдняга і ніжняга цячэння р. Хуанхэ, Карэйскі і Шаньдунскі п-вы і акваторыю Жоўтага м. Уключае на З Ардонскую сінеклізу, антэклізу Шаньсі, Паўн.-Кітайскую сінеклізу, якія складаюць Паўн.-Кіт. пліту, на УСіна-Карэйскі шчыт і Усх.-Кіт. перыкратоннае апусканне, што раскрываецца ў аднайменнае ўскраіннае мора. Крышт. фундамент платформы складзены з гранітаў, гнейсаў і крышт. сланцаў архейскага і пратэразойскага ўзросту; выходзіць на паверхню ў межах Карэйскага, Ляадунскага і Шаньдунскага п-воў і на З ад Пекіна (прав. Шаньсі). Фундамент перакрыты гарызантальна залеглым або слабадыслацыраваным асадкавым чахлом, складзеным з верхнепратэразойскіх (сінійскіх), ніжне- і верхнепалеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў, пашыраных у межах нізін і на шэльфе. Радовішчы жалезістых кварцытаў, баксітаў, каменнага вугалю, гаручых сланцаў, нафты і газу. З мезазойскім магматызмам звязаны радовішчы золата, вальфраму і поліметалаў на Карэйскім п-ве, сурмы і медзі на Ляадунскім п-ве.

т. 8, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)