сільфі́да

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сільфі́да сільфі́ды
Р. сільфі́ды сільфі́д
Д. сільфі́дзе сільфі́дам
В. сільфі́ду сільфі́д
Т. сільфі́дай
сільфі́даю
сільфі́дамі
М. сільфі́дзе сільфі́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сільфі́да

1. ж., миф. сильфи́да;

2. только мн., зоол. сильфи́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сільфі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Жан. да сільф.

2. Сільфі́ды, ‑фі́д. Сямейства атрада жукоў, якія харчуюцца трупамі жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сильфи́да

1. миф., перен. сільфі́да, -ды ж.;

2. зоол. сільфі́да, -ды ж.;

сильфи́ды мн. сільфі́ды, -даў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sylph [sɪlf] n.

1. сільф; сільфі́да

2. стро́йная, грацыёзная дзяўчы́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sprite [spraɪt] n.

1. эльф; фе́я; дамаві́к; вадзяні́к; руса́лка

2. сільфі́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БРУН (Bruhn) Эрык [сапр. Эверс

(Evers) Бельтан; 3.10.1928, Капенгаген — 1.4.1986], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог; адзін з самых вядомых прадстаўнікоў дацкай балетнай школы. Скончыў школу Каралеўскага дацкага балета (1947),

у 1947—51 у яго трупе. У 1947—72 выступаў у розных трупах Еўропы і Амерыкі. У 1967—71 маст. кіраўнік Каралеўскага швед. балета. Выконваў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод пастановак у Каралеўскім дацкім балеце: «Маленькі канцэрт» на муз. Г.​Гулда (1953), новая рэд. «Жызэлі» А.​Адана (з Н.​Б.​Ларсенам, 1959); у рымскай Оперы — «Сільфіда» Ж.​Шнейцгофера (1966), у Нац. балеце Канады — «Сільфіда» і «Капелія» Л.​Дэліба (1975). Прапагандаваў стрымана-вытанчаную, але мужную манеру танца, уласцівую школе А.Бурнанвіля. Аўтар кн. «Бурнанвіль і балетная тэхніка» (з Л.​Мур). Прэмія В.​Ніжынскага (Парыж, 1968).

т. 3, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАДЫШКІЛІЯ́НІ (Натэла Атараўна) (н. 2.12.1960, г. Чэлябінск, Расія),

артыстка бел. балета. Засл. арт. Беларусі (1990). Дачка А.Дадышкіліяні. Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1979). З 1979 салістка Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца класічнага плана. Найб. блізкія ёй партыі ў пастаноўках В.​Елізар’ева: Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.​Пятрова), Джульета («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага). Сярод інш. партый: Маша, Адэта—Адылія, фея Бэзу і Блакітная птушка («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), СільфідаСільфіда» Х.​Левенскольда), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Дзяўчына («Шапэніяна» на муз. Ф.​Шапэна), Магнолія («Чыпаліна» К.​Хачатурана).

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 151—156.

А.​І.​Калядэнка.

т. 6, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУШКЕ́ВІЧ (Інэса Анатолеўна) (н. 24.6.1959, Мінск),

бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1977). З 1977 салістка Нац. акад. т-ра балета Беларусі.

Творчай індывідуальнасці Д. уласцівы шырокі акцёрскі дыяпазон, спалучэнне тэхн. віртуознасці з вял. пластычнай экспрэсіяй. Творчая вяршыня — партыя Рагнеды («Страсці» А.​Мдывані; Дзярж. прэмія Беларусі 1996), пазначаная магутным трагедыйным гучаннем. Сярод інш. вобразаў у класічных і сучасных балетах: Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), СільфідаСільфіда» Х.​Левенскольда), Нікія і Кітры («Цені» і «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Ундзіна («Ундзіна» Г.​Генцэ), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Ева («Стварэнне свету» А.​Пятрова), Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Каханая і Распусніца (вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа), Дзяўчына («Балеро» М.​Равеля), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага). Здымалася ў тэлеварыянтах спектакляў «Карміна Бурана», «Рамэо і Джульета», тэлефільме «Вяртанне вясны...». Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1984). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 147—151;

Мушынская Т. «Лебедзь белы, лебедзь чорны...» // Беларусь. 1984. № 10;

Яе ж. Мой лёс, мая любоў... // Мастацтва Беларусі. 1985. № 10;

Яе ж. Трохі пра вечнае // Там жа. 1993. № 1.

Т.​М.​Мушынская.

І.А.Душкевіч.
І.Душкевіч у ролі Ундзіны.
І.Душкевіч у ролі Фрыгіі.

т. 6, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛГІ́Х (Уладзімір Віталевіч) (н. 26.2.1969, г. Гродна),

бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1987, педагог Л.Чахоўскі). З 1989 саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Творчасці Д. ўласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхал. распрацоўка партый, высакародства і рамант. ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў.

Сярод партый: Яраполк («Страсці» А.​Мдывані, Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1996), Прынц, Зігфрыд («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.​Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.​Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г.​Генцэ), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А.​Пятрова), Спартак («Спартак» А.​Хачатурана).

Т.​М.​Мушынская.

т. 6, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)