Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.
С. дакладнага часу.
С. сірэны.
Прагучаў с. хуткай дапамогі.
2.перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.
Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.
3.перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.
С. з інспекцыі.
4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.
|| прым.сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
○
Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.
Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сігна́л, -лу м., прям., перен. сигна́л;
умо́ўны с. — усло́вный сигна́л;
газе́та атрыма́ла трыво́жны с. — газе́та получи́ла трево́жный сигна́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сігна́л, ‑у, м.
1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы якога‑н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад. Сігнал паветранай трывогі. Сігналы дакладнага часу. Дарожныя сігналы. □ Яфрэйтар стаяў каля акна і нецярпліва чакаў сігналу да адпраўкі эшалона.Мележ.Вечаровую цішыню прарэзалі зазыўныя гукі трубы гарніста — сігнал на новы паход...Каваль.Па сігналу ракеты байцы ўварваліся ў вёску.Краўчанка.//перан. Тое, што з’яўляецца прычынай для якога‑н. дзеяння ў адказ, служыць заклікам да чаго‑н. Забойства Бандароўны паслужыла сігналам для ўзброенага паўстання.Шкраба.Акупанты.. сталі збіраць сейбітаў. Каб загнаць іх за драты лагераў і там замарыць ці завезці ў Нямеччыну. Гэта стала сігналам на масавы выхад.Брыль.
2.перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым‑н. непажаданым. Дзімін чакаў яго з неўсвядомленай трывогай — начальства часцей з’яўлялася на завод, калі былі якія сігналы.Карпаў.Сігнал — не жартачкі! Камісія, вядома, прыехала ў саўгас, праверку пачала.Корбан.
3.Спец. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.
[Ням. Signal ад лац. signum— знак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гукавы́сігна́л akústisches Signál; аўта Húpen n -s;
сігна́л сцяжка́мімарск Flággensignal n;
дымавы́сігна́л Ráuchzeichen n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сігна́л ‘умоўны знак’ (ТСБМ), сыгна́л ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Новае запазычанне з рус.сігнал ‘тс’ ці польск.sygnał, што праз франц.signal або ням.Signal з сяр.-лац.signāle (< лац.signum ‘знак, сігнал’), гл. Фасмер, 3, 618; Брукнер, 528.