сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад. С. дакладнага часу. С. сірэны. Прагучаў с. хуткай дапамогі.
2. перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ. Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.
3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым. С. з інспекцыі.
4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.
|| прым. сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
○
Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.
Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)