сыры́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сыры́ сыра́я сыро́е сыры́я
Р. сыро́га сыро́й
сыро́е
сыро́га сыры́х
Д. сыро́му сыро́й сыро́му сыры́м
В. сыры́ (неадуш.)
сыро́га (адуш.)
сыру́ю сыро́е сыры́я (неадуш.)
сыры́х (адуш.)
Т. сыры́м сыро́й
сыро́ю
сыры́м сыры́мі
М. сыры́м сыро́й сыры́м сыры́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сыры́, -а́я, -о́е.

1. Вільготны, не сухі.

Стаяла восеньская сырая пара.

2. Пра прадукты харчавання: не печаны, не вараны, не смажаны і пад.

Сырая бульба.

Сырое мяса.

Есці моркву ў сырым выглядзе.

3. Недавараны, недапечаны, недасмажаны.

С. пірог.

4. перан. Не да канца апрацаваны, недароблены.

С. раман.

|| наз. сы́расць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыры́ в разн. знач. сыро́й;

сыро́е паве́тра — сыро́й во́здух;

сыро́е мя́са — сыро́е мя́со;

с. хлеб — сыро́й хлеб;

сыра́я рабо́та — сыра́я рабо́та;

адку́ль сыр-бо́р загарэ́ўся — отку́да сыр-бо́р загоре́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыры́, ‑ая, ‑ое.

1. Прасякнуты, насычаны вільгаццю; вільготны. Сырыя дровы. Сырое адзенне. □ Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля, сырая, непрасохлая гліна. Лынькоў. Досвітак быў халодны, і на ўсім ляжаў сыры малочны туман. Мыслівец. // З вялікай колькасцю дажджоў, ападкаў. Стаяла восеньская сырая пара. Дарогі зрабіліся што каша. Астрэйка. // Забалочаны, з вялікай колькасцю вільгаці ў глебе. Утульней развесілі голле Яліны ў нізінах сырых. Колас. Я спыніўся ў сырым рэдкім хмызняку і прыслухаўся. Нікановіч. / У народнай паэзіі — пастаянны эпітэт да слова «зямля». Абняўся з зямлёю сырой, Упаў ён [сын], ніколі не ўстане. Бялевіч.

2. Які не варыўся, не смажыўся, не кіпяціўся і пад. (аб прадуктах харчавання). Сырое мяса. Сырая вада. □ [Мікалай] слухаў радасна і прагна, смачна ядучы халодную бульбу з сырым салам. Шамякін. / у знач. наз. сыро́е, ‑ога, н. У мяшках наша начная здабыча. Мы з ёю маглі б даўно расправіцца, але баімся многа есці сырога. С. Александровіч.

3. Недавараны, недасмажаны, недапечаны. Сыры хлеб.

4. Неканчаткова выраблены. Сырое ліццё. // перан. Не да канца апрацаваны, не адшліфаваны як след (пра літаратурны твор. мову і пад.). У «Звяздзе» .. была надрукавана мая паэмка, праўда, сырая, расцягнутая. Лужанін.

•••

З зямлёю сырою ажаніцца гл. ажаніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыры́ разм

1. (вільготны) feucht;

сыро́е дрэ́ва, сыры́я дро́вы nsses Holz;

2. (недавараны, недапечаны) schlecht drchgebacken; nicht gar;

3. (які не варыўся, не смажыўся) roh;

4. тэх (неканчаткова выраблены) roh, nbearbeitet;

5. перан nicht frtig, nicht gar, nicht berbeitet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сыры́ ’вільготны’, ’невараны; недавараны, недасмажаны, недапечаны’, ’неканчаткова выраблены’, ’нязвараны, няспеламу’: сырое яйцо (Федар. 4, Сержп. Прымхі), ’сыры, мокры’, ’згатаваны’: сырэ молоко не пʼе (ТС), ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (Уладз.), сыры́йсыры, мокры, згатаваны’ (Бяльк.), сырэ́й ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы). Укр. сирі́й, рус. сыро́й, стараж.-рус. сыръсыры, вільготны’; ’малады, зялёны, няспелы’: ꙗблъко сыро, каш. sëri ’вільготны, мокры, падмоклы’, в.-луж., н.-луж. syrý, ’мокры, негатаваны, неапрацаваны, вільготны’, чэш. syrý ’вільготны, халодны’, ст.-слав. сыръ ’мокры, вільготны’. Прасл. *syrъ(jь)сыры, вільготны; звараны’, роднаснае літ. sū́ras ’салёны’, лат. sũrs ’салёны, горкі, даўкі’, ст.-дац. súrrсыры, напаўгнілы’, швед. sur ved ’сырое дрэва’, ст.-в.-ням. sûr ’кіслы’; да і.-е. *sū‑ro/*sou‑ro ’кіслы, даўкі’, гл. Траўтман, 293–294; Фрэнкель, 944; Фасмер, 3, 819; Махэк₂, 600; Шустар-Шэўц, 1402–1403; SEK, 4, 265; Бязлай, 3, 343; ЕСУМ, 5, 241–242. Гл. таксама сыравы, сыровы, суровы, сыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сы́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сы́р сыры́
Р. сы́ру сыро́ў
Д. сы́ру сыра́м
В. сы́р сыры́
Т. сы́рам сыра́мі
М. сы́ры сыра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вільго́тны, -ая, -ае.

Насычаны вільгаццю, мокры, сыры.

Вільготная зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́галь-мо́галь, го́галю-мо́галю, м.

Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыр-бо́р, см. сыры́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)