сы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».

Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.

2. перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).

3. перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).

С. на мужа.

|| аднакр. сы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сы́канне, -я, н. і сык, -у, м. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сы́каю сы́каем
2-я ас. сы́каеш сы́каеце
3-я ас. сы́кае сы́каюць
Прошлы час
м. сы́каў сы́калі
ж. сы́кала
н. сы́кала
Загадны лад
2-я ас. сы́кай сы́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сы́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сы́каць несов., разг., в разн. знач. шипе́ть;

гу́сі вы́цягнулі шы́і і пачалі́ с. — гу́си вы́тянули ше́и и на́чали шипе́ть;

не сы́кай на мяне́! — не шипи́ на меня́!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с». Летам .. [Яша] амаль кожны дзень што-небудзь прыносіў: то гадзюку, якая злосна сыкала... то нейкіх рэдкіх матылькоў, якіх ніхто дагэтуль не бачыў. Даніленка. Кулі злавесна сыкаюць у паветры. Паслядовіч. Чэсік пагрозліва замахваецца, і раменная пуга свішча і сыкае ў паветры вужакаю. Васілевіч. Спорна тупае конік, сыкае пясок пад коламі. Б. Стральцоў. // Вымаўляць працяжнае «с», заклікаючы да цішыні, супакойваючы каго‑н. Гэтага было даволі, каб на Шахрая напаўжартам, напаўсур’ёзна з усіх бакоў пачалі сыкаць. Шарахоўскі. На мяне ўжо сыкала некалькі мужчын з капелюшамі ў руках, а я ўпарта крочыў наперад. Карпюк.

2. Разм. Выказваць сваё нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). Бацька ўсміхаецца: рады, Што наступіў такі час, Кажа: — Хоць сыкаюць гады, — Арганізуем калгас! Смагаровіч.

3. Разм. Гаварыць здаўленым ад раздражнення, злосці і пад. голасам. [Апанас] ўскідваў на жонку раз’яраныя вочы і сыкаў праз зубы: — Не твая справа... Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́каць ’утвараць свісцячыя гукі’, ’выказваць сваё незадавальненне, злоснічаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Шат., Некр.; ашм., Стан.), ’шыпець (аб гусях)’, ’выказваць незадавальненне, пагражаць’ (Нас.), ’сіпець; наракаць’ (Сл. ПЗБ), ’пакрыкваць на старэйшых’ (Цых.), ’кідаць сярдзітыя рэплікі’ (Варл.), ’сіпець (пра гадзюку)’ (Некр., Варл., ЛА, 1), ’шыпець’, сы́кацца ’абараняцца пагрозлівым шыпеннем’ (ТС), сыча́ць ’сіпець, свісцець’ (Байк. і Некр.), сычэ́цьсыкаць’ (ТСБМ), сыча́ць, сыча́ті, сычэ́ты ’тс’ (вільн., беласт., драг., Сл. ПЗБ), сык ’сіпенне’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж сы́кацень ’гад, змяя’ (ТС). Укр. сича́ти, си́кати ’шыпець, утвараць свісцячыя гукі’, рус. сы́кать, польск. sykać, syczeć, syknąti, в.-луж. sykać, н.-луж. sykaś, чэш. sykati, syčeti, славац. syčať, серб.-харв. сѝкати, славен. síkati, síčati. Прасл. *syčati і *sykati, гукапераймальнага паходжання; гл. Фасмер, 3, 817; Махэк₂, 548; Міклашыч, 335. Борысь (590) узводзіць да і.-е. гукапераймальнага элемента *sū‑, які адлюстроўвае сыканне; Шустар-Шэўц (2, 1384) параўноўвае яшчэ з *sik‑ (гл. сікаўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сы́каць, сы́кнуць

1. (утвараць глухія гукі) zschen vi;

2. разм. (злоснічаць) gehässig [bshaft] sein; wüten vi;

3. разм. (гаварыць злосным голасам) mit gerizter Stmme sprechen*; schmpfen vi;

сы́каць на каго-н. j-m über den Mund fhren*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

засы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць сыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да сыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́канне ср., разг. шипе́ние; см. сы́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шипе́ть несов.

1. шыпе́ць; (на сковороде) сквірчэ́ць;

2. (о пресмыкающихся, птицах) сы́каць;

3. перен. (выражать неудовольствие) разг. шыпе́ць; сы́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)