схва́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. схва́тка схва́ткі
Р. схва́ткі схва́так
Д. схва́тцы схва́ткам
В. схва́тку схва́ткі
Т. схва́ткай
схва́ткаю
схва́ткамі
М. схва́тцы схва́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

схва́тка ж.

1. в разн. знач. схва́тка;

рукапа́шная с. — рукопа́шная схва́тка;

с. мацне́йшых барцо́ўсхва́тка сильне́йших борцо́в;

2. только мн., мед. (боли) схва́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схва́тка в разн. знач. схва́тка, -кі ж.; (стычка — ещё) суты́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Сутыкненне ў баі, у барацьбе, у бойцы. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі. У апошняй схватцы з Анатолем Скуратовічам Міхал, сабраўшы ўсе свае сілы, шпурляе ў чорную багну свайго праціўніка і ворага. Барсток. / Пра барацьбу супрацьлеглых груп, напрамкаў і пад. А ўмацаванне Савецкага Саюза, рост яго сілы азначалі безумоўную перамогу сацыялізма ў адкрытай схватцы з капіталістычным светам. Клімковіч. / Пра барацьбу з сіламі прыроды, стыхійнымі бедствамі, хваробай і пад. У хворага рэзка ўпала сардэчная дзейнасць. Вось тут і пачалася схватка са смерцю, барацьба за жыццё чалавека. «Беларусь». // Разм. Спрэчка, сварка. Схватка характараў. // Спартыўнае спаборніцтва (звычайна па розных відах барацьбы). Моўчкі чакае, хвалюецца цырк — Тужацца дужыя ў схватцы барцы. Чарнушэвіч.

2. звычайна мн. (схва́ткі, ‑так). Сутаргавыя балючыя скарачэнні мышцаў жывата, маткі. Але вось першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схва́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Сутыкненне ў баі, барацьбе, у бойцы; спаборніцтва, спрэчка.

С. на смерць.

С. характараў.

2. звычайна мн. (схва́ткі, -так). Сутаргавае, балючае скарачэнне мышцаў жывата, маткі.

Родавыя схваткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схва́тка ж кніжн (сутычка) Zusmmenstoß m -es, -stöße; Geplänkel n -s, -; Nhkampf m -es, -kämpfe; Hndgemenge n -s, - (рукапашная)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ду́жанка ж., прост. борьба́; рукопа́шная схва́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэва́ншны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэваншу. Рэваншная схватка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́унд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У боксе: прамежак часу, на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

Закончыўся першы р. перагавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́унд, ‑а, М ‑дзе, м.

У боксе: прамежак часу (звычайна тры мінуты), на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

[Англ. round.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)