супо́льніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. супо́льніцтва
Р. супо́льніцтва
Д. супо́льніцтву
В. супо́льніцтва
Т. супо́льніцтвам
М. супо́льніцтве

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супо́льніцтва, ‑а, н.

Саўдзельніцтва ў якіх‑н. справах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СУПО́ЛЬНІЦТВА (La Communauté),

Французскае Супольніцтва. палітычнае і эканам. аб’яднанне Францыі, яе ўладанняў і шэрагу незалежных дзяржаў — б. франц. калоній. Створана ў 1958 па ініцыятыве Францыі ўзамен Франц. Саюза (дзейнічаў з 1946). У кампетэнцыю С. ўваходзяць знешняя палітыка, абарона, фін. сістэма, выкарыстанне стратэг. сыравіны, а таксама назіранне за органамі юстыцыі, вышэйшай адукацыяй, знешнім транспартам і сродкамі сувязі. Кіраўнік С. — прэзідэнт Францыі. На 2001 у С., акрамя Францыі, уваходзілі яе 4 заморскія дэпартаменты, 6 заморскіх тэрыторый і 12 незалежных дзяржаў.

т. 15, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Еўрапейскае абарончае супольніцтва» 8/296

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

супо́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да супольніка (у 2 знач.), супольніцтва; уласцівы супольніку. Супольніцкія інтарэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

poplecznictwo

н. заступніцтва; апекаванне; супольніцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«АГУ́ЛЬНЫ РЫ́НАК»,

назва Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва.

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

соо́бщничество ср. саўдзе́л, -лу м., супо́льніцтва, -ва ср.; уст. хаўру́с, -су м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРАКЛІ́МАКС (ад пара... + клімакс),

адносна ўстойлівае супольніцтва арганізмаў; экасістэма, якая ўзнікае пасля разбурэння клімаксу — апошняй стабільнай сукцэсійнай стадыі развіцця біягеацэнозаў. Разам з інш. супольніцтвамі, што развіваюцца да стану раўнавагі ў дадзеным асяроддзі (эдафічныя клімаксы), П. — найб. характэрная праява адносна найб. устойлівых экасістэм у прыродзе, якія змяняюцца дзейнасцю чалавека (напр., супольніцтва пашы, якое пастаянна падтрымліваецца выпасам жывёлы на месцы зведзенага лесу). Як і клімакс, П. — экасістэма, якая знаходзіцца ў стане раўнавагі і ўзаемазлучэння са знешнім асяроддзем у дадзеных умовах існавання. Ступень устойлівасці антрапагеннага П. залежыць ад частаты і характару ўздзеяння чалавека.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 12, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

EWG = Europäische Wirtschaftsgemeinschaft – Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва (ЕЭС)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)