су́джаная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У вуснай народнай творчасці: нявеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́джаная

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. су́джаная су́джаныя
Р. су́джанай су́джаных
Д. су́джанай су́джаным
В. су́джаную су́джаных
Т. су́джанай
су́джанаю
су́джанымі
М. су́джанай су́джаных

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

су́джаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́джаны су́джаная су́джанае су́джаныя
Р. су́джанага су́джанай
су́джанае
су́джанага су́джаных
Д. су́джанаму су́джанай су́джанаму су́джаным
В. су́джаны (неадуш.)
су́джанага (адуш.)
су́джаную су́джанае су́джаныя (неадуш.)
су́джаных (адуш.)
Т. су́джаным су́джанай
су́джанаю
су́джаным су́джанымі
М. су́джаным су́джанай су́джаным су́джаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

су́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́джаны су́джаная су́джанае су́джаныя
Р. су́джанага су́джанай
су́джанае
су́джанага су́джаных
Д. су́джанаму су́джанай су́джанаму су́джаным
В. су́джаны (неадуш.)
су́джанага (адуш.)
су́джаную су́джанае су́джаныя (неадуш.)
су́джаных (адуш.)
Т. су́джаным су́джанай
су́джанаю
су́джаным су́джанымі
М. су́джаным су́джанай су́джаным су́джаных

Кароткая форма: су́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

су́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад судзіць (у 3, 5 знач.).

2. у знач. прым. Прызначаны лёсам; абумоўлены чым‑н. Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі. Гілевіч. Ужо даўнавата ў Якава пачало выспяваць перакананне, што тэхніка — яго суджаная дарожка. Кулакоўскі.

3. у знач. наз. су́джаны, ‑ага, м.; су́джаная, ‑ай, ж. Жаніх (нявеста). Ажаніўся суджаны, Шлюб узяў з другой... Куляшоў. Нявесты на радзіме горка плакалі, не прычакаўшы суджаных сваіх. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

intended

[ɪnˈtendɪd]

1.

adj.

1) заплянава́ны, заду́маны; наме́раны; наўмы́сны

2) бу́дучы, прадба́чаны

2.

n., informal

нарачо́ны -ага, су́джаны -ага m., нарачо́ная, су́джаная f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сужэ́нства ’праўная сувязь мужа і жонкі, шлюб’, сужо́нства ’тс’, сужо́н, сужане́ц ’муж’, сужані́ца ’жонка’, сужане́цкія пяро́звы ’паслявясельныя візіты маладых’ (дрыс., Ласт.), сюды ж сужэ́нька (sužéńka) ’заручаны дзяцюк’ (Варл.), ’суджаная’ (Касп.). Параўн. серб.-харв. су̏жањство ’няволя, палон, увязненне’, су̏жањ ’вязень, палоннік, раб’, харв. sùžnjica ’раб, рабыня; палонны’, славен. súženjstvo ’рабства, няволя’, sùženj ’раб, нявольнік’, sužnja ’рабыня, нявольніца’, ц.-слав. сѫжьнь ’палоннік’, сѫжьница ’палонніца’. Зыходная форма прасл. *sǫžьnь, першапачаткова ’той, хто звязаны’, што ад *sǫ‑ (гл. су-) або *sъ‑ і *ǫz‑ьnь, гл. вязень, вуза, вузкі (Скок, 3, 367; Глухак, 596; Сной₂, 712). На семантыку слова паўплывала збліжэнне з судзіць (гл. суджаны) і жаніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)