стэро́ідны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стэро́ідны стэро́ідная стэро́іднае стэро́ідныя
Р. стэро́іднага стэро́іднай
стэро́іднае
стэро́іднага стэро́ідных
Д. стэро́іднаму стэро́іднай стэро́іднаму стэро́ідным
В. стэро́ідны (неадуш.)
стэро́іднага (адуш.)
стэро́ідную стэро́іднае стэро́ідныя (неадуш.)
стэро́ідных (адуш.)
Т. стэро́ідным стэро́іднай
стэро́іднаю
стэро́ідным стэро́іднымі
М. стэро́ідным стэро́іднай стэро́ідным стэро́ідных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стэро́ідны стеро́идный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэро́ідны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стэроіду. Стэроідныя гармоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стеро́идный стэро́ідны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРТЫЗО́Н,

стэроідны гармон пазваночных, які выпрацоўваецца карой наднырачнікаў. Адносіцца да групы глюкакартыкоідаў, рэгулюе вугляводны абмен, выклікае павелічэнне глюканеагенезу (змяншае распад вугляводаў і стымулюе распад бялкоў). Мае процізапаленчыя, антытаксічныя і антыалергічныя ўласцівасці. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.

т. 8, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭЗОКСІКОРТЫКАСТЭРО́Н, картэксон,

стэроідны гармон кары наднырачнікаў; прамежкавы прадукт біясінтэзу кортыкастэрону і альдастэрону. Рэгулюе водна-салявы абмен у арганізме. Утвараецца пераважна з прагестэрону. Прэпарат Д. (Д.-ацэтат) уводзяць у мышцы пры адысонавай хваробе, зніжэнні функцыі наднырачнікаў, гіпатаніі.

т. 6, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАГЕСТЭРО́Н,

жаночы стэроідны палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека. Выпрацоўваецца жоўтым целам яечніка, плацэнтай, карой наднырачнікаў. Рыхтуе матку да імплантацыі плоднага яйца, забяспечвае развіццё і захаванне цяжарнасці ў млекакормячых, стымулюе развіццё канцавых сакраторных аддзелаў малочных залоз. Сінтэз і сакрэцыю П. рэгулююць лютэінізавальны гармон і харыянічны ганадатрапін. П. і яго прыродныя і сінт. вытворныя (гестагены) выкарыстоўваюць у медыцыне. Выяўлены таксама ў беспазваночных (напр., малюскаў) і ў кветкавых раслінах.

т. 12, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬДАСТЭРО́Н,

стэроідны гармон кары наднырачнікаў пазваночных жывёл і чалавека. Найб. актыўны з мінералакартыкоідаў, стымулюе вывядзенне калію і затрымку натрыю ў арганізме, процідзейнічае яго абязводжванню. Уплыў на іонны абмен рэалізуецца праз ныркі, кішэчнік, потавыя і слінныя залозы, шчэлепы і інш. Актыўны толькі ў свабодным стане; у крыві каля 50—75% альдастэрона звязана бялкамі. Сакрэцыя рэгулюецца рэнін-ангіятэнзіўнай сістэмай, узроўнем іонаў Na​+ і K​+ у крыві, кортыкатрапінам, сератанінам. Выкарыстоўваецца як лек. сродак пры адысонавай хваробе.

т. 1, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)