Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
стэп (род. стэ́пу) м. степь ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стэп, ‑у, м.
Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату, пакрытая рознымі травамі. Роўнае і простае шас[э], нібы страла, рассякала бязмежную раўніну стэпу.Шамякін.А стэп стаяў настолькі здзірванелы, Ажно ляме[ш] ламаўся ў зямлі, Але мацней ад сталі люд у стэпе, — І ўсё шырэе паласа раллі.А. Астапенка.Стэп палосамі ляснымі Затрымае сухавеі.Аўрамчык.Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стэпмгеагр Stéppe f -, -n;
вераско́вы стэп Héide f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Стэп ‘бязлесная раўніна, пусташ’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС), сцеп (сьцеп, степ) ‘тс’ (ТС, Бяльк., Косіч). Параўн. укр.степ, рус.степь. Мяркуецца, што з’яўляецца метафарычным пераносам у геаграфічную тэрміналогію анатамічнага тэрміна прасл.*stьpь ‘хрыбет, спіна (у жывёл)’, параўн. рус.степь ‘хрыбет, спіна (у быка, каровы, каня, сабакі)’, гл. Мяркулава, Этимология–1968, 86–91), харв.stȃpi ‘свіныя лапаткі’, stȇpi ‘кавалак свінога мяса з лапаткамі’ (Борысь, Etymologie, 407–408), утворанага з дапамогай суф. ‑ь (< ‑ĭ‑) ад асновы, засведчанай у літ.stìpti ‘затрымлівацца, марудзіць; цапянець’, stiprùs ‘моцны, цвёрды’, лат.stipt ‘рабіцца цвёрдым’, лац.stipes ‘пень, калода’ (< і.-е.ste̯ip‑, stip‑). Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 755–756; ЕСУМ, 5, 409. Беларускае слова, відаць, з украінскай і/ці рускай моў.