Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ДНЫ СТЭП, Паўднёвы Галодны Стэп,
раўніна ў Сярэдняй Азіі, на левабярэжжы р. Сырдар’я, пераважна ва Узбекістане. На Пд абмежаваны перадгор’ямі і адгор’ямі Туркестанскага хр., на Пн і ПнЗ зліваецца з пяскамі Кызылкум. Размешчаны на тэрасах р. Сырдар’я, складзеных з лёсападобных суглінкаў і супескаў. Асваенне Галоднага Стэпу пачалося ў канцы 19 ст., асабліва інтэнсіўнае было ў 1950—60-я г. Большая ч.тэр. арашаецца (Паўночны канал імя С.М.Кірава, Цэнтральны, Паўднёва-Галоднастэпскі канал і інш.). Баваўнаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́НСКІ СТЭП,
узвышаная раўніна ў Забайкаллі, у Рас. Федэрацыі, на спадзістых схілах хрыбтоў і далін рэк бас. Агі (прыток Анона). Даўж. каля 100 км. Выш. 600—900 м. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Большая ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШЫ́НСКІ СТЭП,
хвалістая раўніна ва Узбекістане. Паніжаецца ад 500 м да 200 м з У на З ад перадгор’яў Зераўшанскага і Гісарскага хрыбтоў да пяскоў Сундуклі. Арашаецца р. Кашкадар’я і Каршынскім магістральным каналам. Характэрна палынова-салянкавая расліннасць. Пасевы збожжавых і бавоўніку. Ва ўсх.ч. раўніны — г. Каршы.