Утвараць строкат (пра некаторых насякомых, птушак). Блытаючыся, балбатаў цецярук і бесперастанку стракаталі конікі, пераскакваючы з травінкі на травінку і абтрасаючы, як жывое срэбра, кроплі расы.Пташнікаў.У глыбіні нечага надворка стракаталі і мільгалі белым воллем у нерухомым вішняку быстрыя сарокі.Адамчык.// Утвараць рэдкія кароткія і частыя гукі (пра матор, кулямёт і пад.). [Курт] нават не чуў, як стракатаў яго аўтамат, бо ўсё вухала, грымела, калацілася і мацней за ўсё, здавалася, білася сэрца.Сабаленка.Поле поўніцца жыццём — спорна і дробна стракоча жняярка.Мележ.// Хутка працаваць на чым‑н., што ўтварае строкат. Стракочуць [у фінаддзеле] арыфмометрамі, ляскаюць костачкамі лічыльнікаў, падрахоўваючы не толькі рублі, а і капейкі.Навуменка.Зіна стракатала на машыне, Люська чытала.Марціновіч.//перан.Разм. Хутка, бесперастанку гаварыць, балбатаць. — Шкада, панове, — стракатала Ядзя, — што ў нас есці няма.Новікаў./упаэт.ужыв.І малы даверлівы шчыгол Аб сваіх прыгодах ёй [Галі] стракоча.Агняцвет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страката́ць
1. (пра насякомых) zírpen vi;
2. (пра сароку) schwátzen vi, kréischen vi;
3. (пра кулямёті г. д.) knáttern vi, prásseln vi, ráttern vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)