Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старшыня́, ‑і, м.
1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне. Ён [палкоўнік Груп] — камандзір і старшыня, Сам абвясціў павестку дня.Колас.
2. Кіраўнік некаторых устаноў, аб’яднанняў, арганізацый або іх аддзелаў, органаў. Старшыня выканкома. Старшыня камітэта па друку. □ — Я скажу, сусед, аб гэтым Табе толькі пад сакрэтам: У мяне, бач, ёсць радня — Сельсавета старшыня.Крапіва.Лаўніцкі застаўся чакаць старшыню калгаса — яму сказалі, што ён павінен тут хутка быць.Шахавец.
3.(з вялікай літары). У саставе афіцыйнай назвы кіраўніка дзяржавы, урада або вышэйшых дзяржаўных органаў. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Старшыня Савета Міністраў СССР. Старшыня Савета Нацыянальнасцей. Старшыня Вярхоўнага Суда СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшыня́м. Vórsitzende (sub) m -n, -n; Óbmann m -(e)s, -leute (уарбітражы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Старшыня́ ‘кіраўнік; асоба якая старшынствуе’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.), старшыня́, старшына́ ‘тс’ (Ласт.), старшына́ ‘тс’ (ТС). Вытворнае ад старшы ‘старэйшы’, формы ступені параўнання да стары (гл.). Паводле Карскага (1, 323), канчатак слова ‑іна быў заменены на ‑іня пад уплывам слоў тыпу вышыня́, шырыня́ і пад.