Спо́рава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Спо́рава
Р. Спо́рава
Д. Спо́раву
В. Спо́рава
Т. Спо́равам
М. Спо́раве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Спорава (в., Бярозаўскі р-н) 4/266 (к.), 552

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Спорава

т. 15, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спо́рава-пылко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спо́рава-пылко́вы спо́рава-пылко́вая спо́рава-пылко́вае спо́рава-пылко́выя
Р. спо́рава-пылко́вага спо́рава-пылко́вай
спо́рава-пылко́вае
спо́рава-пылко́вага спо́рава-пылко́вых
Д. спо́рава-пылко́ваму спо́рава-пылко́вай спо́рава-пылко́ваму спо́рава-пылко́вым
В. спо́рава-пылко́вы (неадуш.)
спо́рава-пылко́вага (адуш.)
спо́рава-пылко́вую спо́рава-пылко́вае спо́рава-пылко́выя (неадуш.)
спо́рава-пылко́вых (адуш.)
Т. спо́рава-пылко́вым спо́рава-пылко́вай
спо́рава-пылко́ваю
спо́рава-пылко́вым спо́рава-пылко́вымі
М. спо́рава-пылко́вым спо́рава-пылко́вай спо́рава-пылко́вым спо́рава-пылко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спорава-пылковы аналіз

т. 15, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГО́ЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА,

від бел. нар. творчасці; традыц. аздабленне алейнымі фарбамі мэблі, дываноў, шкляных пано — «карцінак», рамак для фотаздымкаў, тканін для ўпрыгожання інтэр’ера хаты і інш. Была пашырана ў вёсках Агова, Опаль Іванаўскага, Здзітава, Жорнаўка, Спорава Бярозаўскага, Крамно Драгічынскага р-наў Брэсцкай вобл. ў канцы 19 ст. — 1960-х г. Выконвалася на дрэве, шкле, палатне, цыраце, паперы.

Асаблівай жывапіснасцю і хараством паліхромнай размалёўкі, гармоніяй дэкору і формы вылучаюцца агоўскія куфры. Матывы агоўскай размалёўкі — раслінныя (букеты, вазоны), зааморфныя (ластаўкі, галубы, зязюлі), антрапаморфныя («паненка», «кавалер»), геаметрычныя; часам уключаюць надпісы (добрае пажаданне, прозвішча майстра, год стварэння вырабу). Агоўская размалёўка мае шмат агульнага з паліхромнай аб’ёмнай вышыўкай гладдзю на адзенні, ручніках і інш. Сувеніры, рэчы хатняга ўжытку, мэбля, аздобленыя па матывах агоўскай размалёўкі, вырабляюцца на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, майстрамі-надомнікамі.

М.​Ф.​Раманюк.

Да арт. Агоўская размалёўка. Пано. Размалёўка па шкле. 1960-я г. Вёска Крамно Драгічынскага раёна.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗДЗІ́ТАЎСКАЯ АБАРО́НА 1944,

баі партыз. брыгад імя Дзяржынскага, «Савецкая Беларусь» і 345-га атрада супраць ням.-фаш. захопнікаў 3—11.4.1944 каля в. Здзітава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У пач. крас. 1944, сканцэнтраваўшы атрады СС, 10 артыл. і мінамётных батарэй, танкі, бронемашыны, бамбардзіроўшчыкі вакол раёна базіравання партыз. фарміраванняў, штаба Брэсцкага партыз. злучэння і Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, гітлераўцы акружылі партызан і 10 тыс. мірных жыхароў. На 3-і дзень наступлення вораг уклініўся ў абарону партызан, але пасля бою вымушаны быў адступіць з вял. стратамі і перамясціць наступленне ў раён р. Дарагабуж, дзе знаходзіліся асн. партыз. базы. Пасля некалькіх дзён баёў партызаны адышлі на 2-ю лінію абароны паміж в. Здзітава і Спорава. Толькі на 7-ы дзень карнікі падышлі да гэтай лініі, але штурмаваць не адважыліся. На месцы баёў у в. Здзітава створаны мемар. комплекс.

т. 7, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛІНАЛО́ГІЯ (ад грэч. palynē тонкі пыл + ...логія),

раздзел батанікі, што вывучае форму і будову абалонак пылковых зерняў і спор сучасных (рэцэнтная П.) і стараж. вышэйшых раслін і інш. выкапнёвых мікрааб’ектаў расл. паходжання (палеапаліналогія); даследуе таксама іх развіццё, заканамернасці рассейвання, пахавання і інш. Звязана з гіст. геалогіяй, палеанталогіяй, сістэматыкай раслін. Звесткі П. выкарыстоўваюцца ў аграноміі, археалогіі, крыміналістыцы, медыцыне, стратыграфіі, экалогіі і інш.

Зараджэнне рэцэнтнай П. (17—18 ст.) звязана з даследаваннем мікраструктуры раслін, палеапаліналогіі (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.) — з вывучэннем бат. складу торфу і распрацоўкай спорава-пылковага аналізу. Тэрмін «П.» ўжываецца з 1944 (англ. палеабатанікі Х.​Хайд і Д.​Уільямс). Уклад у развіццё П. зрабілі У.С.Дактуроўскі, У.М.Сукачоў, ням. вучоныя А.​Ібрагім, Г.​Патанье, англ. — Г.​Крэмп, швед. — Г.​Лагерхейм, Л.​Пост, Г.​Эртман, рас. — І.​Э.​Вальц, В.​Ф.​Дзюба, Л.​А.​Купрыянава, А.​А.​Любер, С.​М.​Навумава і інш.

На Беларусі палеапаліналогія развіваецца з 1925 (У.Шафер). Сістэм. даследаванні вядуцца з 1948—56 (Н.А.Махнач, Г.​І.​Кеда, С.​С.​Маныкін), сканцэнтраваны ў Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (А.​Ф.​Бурлак, Т.​Б.​Рылова, В.​Л.​Шалабода, Я.​К.​Яловічава і інш.) і Бел. геолагаразведачным НДІ (Т.​Р.​Абухоўская, В.​А.​Аўхімовіч, Н.​С.​Някрата, Л.​У.​Піскун і інш.) і маюць біястратыграфічны і марфал. кірункі.

Літ.:

Палеопалинология. Т. 1—3. Л., 1966;

Кремп Г.О.У. Палинологическая энциклопедия: Пер. с англ. М., 1967;

Споры палеозоя Белоруссии. Мн., 1974;

Флора и растительность Белоруссии в палеогеновое, неогеновое и антропогеновое время. Мн., 1981.

Т.​Р.​Абухоўская.

т. 12, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)