СПО́РАВА,

вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўн.-зах. беразе воз. Спораўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПдУ ад г. Бяроза, 135 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Белаазёрск. 1359 ж., 440 двароў (2001). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Каля вёскі 2 стаянкі эпохі неаліту.

т. 15, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)