снягу́рачка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
снягу́рачка |
снягу́рачкі |
| Р. |
снягу́рачкі |
снягу́рачак |
| Д. |
снягу́рачцы |
снягу́рачкам |
| В. |
снягу́рачку |
снягу́рачак |
| Т. |
снягу́рачкай снягу́рачкаю |
снягу́рачкамі |
| М. |
снягу́рачцы |
снягу́рачках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
снягу́рачка ж., фольк. снегу́рочка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
снягу́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. У народных казках — дзяўчына з снегу.
2. толькі мн. (снягу́рачкі, ‑чак). Канькі з моцна закругленымі насамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снегу́рочка снягу́рачка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
снягу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Тое, што і снягурачка (у 1 знач.). Снягурка спрала тонкі кужаль У белай квецені бяроз. Матэвушаў.
2. толькі мн. (снягу́ркі, ‑рак). Тое, што і снягурачка (у 2 знач.). [Маі] толькі ў гэтым годзе купілі снягуркі. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЦЯПА́НАВА Алена Андрэеўна (17.5.1891, Масква — 26.5.1978),
расійская спявачка (каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1937). Спявала ў царк. хоры. З 1908 артыстка хору, у 1912—48 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Была бліскучай выканаўцай жаночых партый у операх М.Рымскага-Корсакава: Валхава, Снягурачка, Шамаханская царыца, Царэўна-Лебедзь («Садко», «Снягурачка», «Залаты пеўнік», «Казка пра цара Салтана»). Выступала як канцэртная спявачка.
т. 15, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МСКАЯ Лізавета Уладзіміраўна (12.4.1905, г. Іванава, Расія — 1988),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. Расіі (1951). Скончыла Іванаўскае муз. вучылішча (1934). Займалася ў Д.Бяляўскай у Маскве. З 1928 спявала на оперных сцэнах рас. гарадоў. З 1944 салістка Вял. т-ра ў Маскве. З 1959—75 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі. Адна з выдатных сав. спявачак. Яе выкананне вылучалася тонкасцю фразіроўкі, цеплынёй, задушэўнасцю. Сярод партый: Валхава, Снягурачка («Садко», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Джульета («Рамэо і Джульета» Ш.Гуно). Дзярж. прэмія СССР 1950.
т. 17, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУЛЕГЕ́НАВА Бібігуль Ахметаўна (н. 16.12 1929, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
казахская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1980 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). У 1956—71 у Казахскай філармоніі, 1954—56 і з 1971 у Казахскім т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кыз-Жыбек («Кыз-Жыбек» Я.Брусілоўскага), Гульбаршын («Алпамыс» Е.Рахмадыева), «Енлік» («Енлік-Кебек» Г.Жубанавай), Алтынчач («Алтынчач» Н.Жыганава), Джыльда («Рыгалета» Дж.Вердзі), Снягурачка («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Выканаўца канцэртаў для голасу з аркестрам Р.Гліэра і С.Мухамеджанава. Дзярж. прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1970.
т. 16, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Урубель) Надзея Іванаўна
(1.4.1868, г. Каўнас, Літва — 4.7.1913),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Жонка М.А.Урубеля. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1891). Спявала ў оперных т-рах Кіева, Тбілісі, Пецярбурга і інш. У 1897—1902 салістка Маскоўскай прыватнай рус. оперы С.Мамантава, у 1904—11 у Марыінскім т-ры. Найб. блізкія ёй былі вобразы гераінь у операх М.Рымскага-Корсакава: Вольга, Панначка, Снягурачка, Валхава («Пскавіцянка», «Майская ноч», «Снягурачка», «Садко»); упершыню выканала партыі Веры, Марфы, Царэўны-лебедзі, царэўны Ненагляднай Красы («Баярыня Вера Шэлога», «Царская нявеста», «Казка пра цара Салтана», «Кашчэй бессмяротны»), напісаныя спецыяльна для яе. У апошнія гады жыцця выступала ў канцэртах, пераважна з рамансамі Рымскага-Корсакава.
Літ.:
Барсава Л. Н.И.Забела-Врубель глазами современников. Л., 1982.
т. 6, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́ЛЬСКАЯ Алена Кліменцьеўна (2.6.1888, г. Адэса, Украіна — 19.11.1966),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1965). Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1909). Дэбютавала ў партыі Лакмэ (аднайм. опера Л.Дэліба) у Марыінскім т-ры. У 1913—46 салістка Вял. т-ра. З 1948 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1950 праф.). Валодала голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпазону, бездакорнай тэхнікай, высокай сцэн. культурай. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа, Снягурачка («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Віялета, Джыльда, Леанора («Травіята». «Рыгалета», «Трубадур» Дж.Вердзі), Лейла («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ). Аўтар артыкулаў па вак. майстэрстве і інш. Сярод яе вучняў: Т.Мілашкіна, А.Масленікаў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
т. 8, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)