Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
нейло́н, ‑у, м.
Сінтэтычнае штучнае валакно з поліамідных смол, а таксама тканіна з такога валакна.
[Англ. nylon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАКО́СТЫ (ад польскага pokost лак),
вадкія плёнкаўтваральныя рэчывы на аснове алеяў ці алкідных смол. Колер ад жоўтага да вішнёвага. Добра змочваюць металы, дрэва, тканіну. Нанесеныя тонкім слоем высыхаюць пры пакаёвай т-ры за 24 гадз, утвараюць эластычныя плёнкі, нерастваральныя ў вадзе і арган. растваральніках.
Адрозніваюць натуральныя, камбінаваныя, паўнатуральныя (напр., аксоль) і алкідныя (гліфталевыя, пентафталевыя, ксіфталевыя П.). Для паскарэння высыхання пры атрыманні дадаюць сікатывы — солі (пераважна лінолевай ці нафтэнавых кіслот) свінцу, марганцу, кобальту. Натуральныя П. атрымліваюць з алею (у асн. ільнянога, канаплянага) частковай яго полімерызацыяй пры 270—280 °C ці награваннем пры 140—160 °C з адначасовым прадзіманнем паветра. Камбінаваныя і паўнатуральныя, а таксама алкідныя П. — растворы ва уайт-спірыце сумесей абязводжаных алеяў з полімерызаванымі высыхальнымі ці паўвысыхальнымі алеямі і тлустых алкідных смол. Выкарыстоўваюць для атрымання і разбаўлення алейных фарбаў, а таксама для прамочвання драўніны перад яе апрацоўкай гэтымі фарбамі.
араматычнае арган. злучэнне. Бясколерныя крышталі, tпл 157 °C. Раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, ацэтоне, хлараформе, водных растворах шчолачаў, не раствараецца ў вадзе. Атрымліваюць кандэнсацыяй фенолу з ацэтонам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці эпаксідных смол, полікарбанатаў і інш. палімераў. Раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛЕНЫ АЛЬДЭГІ́Д, бутыральдэгід, бутаналь,
насычаны аліфатычны альдэгід, CH3CH2CH2CHO. Бясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, tкіп 75,7 °C, шчыльн. 817 кг/м³. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, абмежавана — у вадзе. У прам-сці атрымліваюць оксасінтэзам з прапілену ў прысутнасці каталізатара (злучэнні кобальту), а таксама аднаўленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці бутанолу і 2-этылгексанолу, масленай к-ты і яе ангідрыду, полівінілбутыралю, мадыфікаваных фенола-, мачавіна- і анілінафармальдэгідных смол. Таксічны пры ўдыханні пары, кантакце са скурай, пападанні ў вочы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акры́лавы
(ад акрыл);
а-ая кіслата — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца для сінтэзу штучных смол, як кампанент друкарскіх фарбаў, лакаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бясколерныя крышталі, tпл 139—140 °C, шчыльн. 1590 кг/м³. Добра раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Лёгка ізамерызуецца ў фумаравую к-ту — транс-ізамер этылендыкарбонавай к-ты (tпл 296,4 °C, не раствараецца ў вадзе, ёсць у многіх раслінах і грыбах). У прам-сці М.к. атрымліваюць разам з малеінавым ангідрыдам пры каталітычным акісленні бензолу, а таксама акісленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці віннай і яблычнай кіслот, паверхнева-актыўных рэчываў, палімерных матэрыялаў, алкідных смол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМАЦАВА́ННЕ ГРУНТО́Ў,
штучнае павышэнне мех. трываласці, звязнасці, воданепранікальнасці і інш. фіз.-мех. уласцівасцей грунтоў у іх прыродным або штучным заляганні. Робіцца для павышэння нясучай здольнасці асноў збудаванняў, умацавання сценак катлаванаў, горных вырабатак, стварэння проціфільтрацыйных заслон у плацінах, дамбах, перамычках, пры буд-ве шахтаў, тунэляў, дарог і інш.
Ствараецца напампоўваннем па буравых свідравінах у шчыліны і поры грунту гліністых і цэментавых раствораў (глінізацыя, цэментацыя), расплаўленага бітуму або бітумных эмульсій (гарачая і халодная бітумізацыя), вадкага шкла з інш. кампанентамі (сілікатызацыя грунтоў), карбамідных і інш.смол (смалізацыя), гарачых газаў пры т-ры 700 °C і вышэй (абпал, або тэрмічнае замацаванне), ахаладжальных раствораў (замарожванне грунтоў), а таксама прапусканнем эл. току, дрэніраваннем і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.). Рус. пск., смол., маск.прозу́ка ’прайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыст. пра‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пранеслух, апразука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад *празукаваць па мадэлі пройда, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус.маск.прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ.zùiti ’снаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЎЧУ́К НАТУРА́ЛЬНЫ,
высокаэластычны матэрыял, прадукт расліннага паходжання, асн. кампанент якога палімер ізапрэну. Атрымліваюць каагуляцыяй латэксу натуральнага — млечнага соку каўчуканосных раслін, пераважна гевеі бразільскай. Прамысл. сарты К.н. — смокед-шытс і крэпы маюць 5—7% па масе некаўчукавых рэчываў (бялкоў, ліпідаў, смол і інш.), якія ўплываюць на яго стабільнасць і ўмовы перапрацоўкі.
Поліізапрэн К.н. мае 98—100% звёнаў ізапрэну ў 1,4-цыс канфігурацыі (стэрэарэгулярны поліізапрэн). Пры т-ры вышэй за 10 °C аморфнае рэчыва, шчыльн. 913 кг/м³, т-ра шклавання ад -70 да -72 °C, крышталізуецца пры ахаладжэнні ніжэй за -10 °C ці пры расцяжэнні. Не раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле. Набракае, а потым раствараецца ў бензіне, эфіры, бензоле, талуоле. Вулканізацыяй К.н. атрымліваюць высокаэластычную, зноса- і марозаўстойлівую гуму. Выкарыстоўваюць у вытв-сці шын, гумава-тэхн. вырабаў, кляёў, эбаніту, электраізаляцыйных матэрыялаў, гумавых вырабаў санітарна-гігіенічнага, мед., харч. і спарт. прызначэння.