след, -у, М сле́дзе, мн. сляды́, слядо́ў, м.

1. Адбітак чаго-н. (нагі, колаў і пад.) на якой-н. паверхні, знак ад дотыку.

Птушыныя сляды.

Конскі с.

Сляды кіпцюроў.

2. перан., чаго. Прыкмета, адметная рыса чаго-н.

Сляды пажару.

Сляды злачынства.

Без следу — зусім бясследна знікнуць, згінуць і пад.

Замесці сляды — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны.

І следу не засталося — пра поўнае знікненне, адсутнасць чаго-, каго-н.

Ісці па чыіх-н. слядах — дзейнічаць, прытрымліваючыся чыйго-н. вучэння або беручы прыклад з каго-н.

Напасці на чый-н. след — атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н.

Не след — не варта.

Як след — як мае быць, як трэба.

|| прым. следавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Кантрольная следавая паласа (на граніцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

след I (род. сле́ду) м., в разн. знач. след;

за́ячы с. — за́ячий след;

сляды́ слёз — следы́ слёз;

сляды́ злачы́нства — следы́ преступле́ния;

наве́сці на с. — навести́ на след;

напа́сці на с. — напа́сть на след;

(і) с. прасты́ў (прапа́ў) — (и) след просты́л (пропа́л);

заме́сці (заблы́таць) сляды́ — замести́ (запу́тать) следы́;

ісці́ па сляда́х — (чыіх) идти́ по следа́м (чьим);

і сле́ду не застало́ся (няма́) — и следа́ не оста́лось (нет);

па гара́чых (све́жых) сляда́х — по горя́чим (све́жим) следа́м;

узя́ць с. — взять след;

с. у с.след в след;

лаві́ць бягу́чага во́ўка с. — иска́ть ве́тра в по́ле

след II: а) як с. как след, как сле́дует; б) не с. не след, не сле́дует, не до́лжно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

следII / не след прост. не ва́рта, не трэ́ба, не след.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

следI след, род. сле́ду м.;

за́ячий след за́ячы (зае́чы) след;

следы́ слёз сляды́ слёз;

следы́ преступле́ния сляды́ злачы́нства;

навести́ на след наве́сці на след;

напа́сть на след напа́сці на след;

идти́ по чьи́м-л. следа́м ісці́ па чыі́х-не́будзь сляда́х;

по све́жим следа́м па све́жых сляда́х;

его́ и след просты́л яго́ і след прасты́ў;

замести́ (запу́тать) следы́ заме́сці (зблы́таць, загла́дзіць) сляды́;

не оста́лось и следа́ не застало́ся і сле́ду;

и следа нет і сле́ду няма́;

след в след след у след;

без следа без сле́ду;

по горя́чим следа́м па гара́чых сляда́х;

пу́тать следы́ блы́таць сляды́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

след, ‑у, М следзе; мн. сляды, ‑оў; м.

1. Адбітак ступні нагі, капыта, лапы на якой‑н. паверхні. Калі Мікола праходзіў па гліне, дык ногі гразлі і сляды ад іх заставаліся на памосце. Бядуля. — Вось зайчык бег, — паказаў Косцік.. — Дзе? — Во сляды, бачыш, во! Гэта і гэта. Дзвюма ножкамі... Ці, праўда, чатырма. Брыль. // Адзнака таго, што тут хадзілі; дарога, шлях. След конь чуў добра сам, і яго не трэба было кратаць лейцамі. Пташнікаў. / у перан. ужыв. Мая Дуброўка!.. Успаміны Вядуць на мой юнацкі след. Бялевіч. // Паглыбленне, паласа і пад. на паверхні чаго‑н. пасля перамяшчэння па ёй. Пракладаецца першы след па новай саннай дарозе. Машара. [Незнаёмы:] — Вось паслухай, якім чынам утвараецца белаваты след за самалётам. Шыловіч. // Вынік чыёй‑н. дзейнасці, якой‑н. падзеі і пад. [Лявон:] — Чалавек павінен па сабе след на зямлі пакінуць. Інакш ён не чалавек... Б. Стральцоў. След гэтай гаворкі астаўся ў Алесі надоўга. Скрыган. [Тварыцкаму] хацелася і ашчаслівіць дачку, і адарвацца, адрачыся, ачысціцца ад свайго мінулага, знішчыць у сабе ўсе яго сляды. Кудраўцаў.

2. Адбітак, які‑н. знак ад ціснення, дотыку і. пад. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Вешалка толькі адарвалася, і на каўняры відзён след ад цвіка. Васілевіч. Вашамірскі расшпільваўся і паказваў .. рубцы — сляды кіпцюроў. Бядуля. // Тое, што, застаўшыся пасля каго‑, чаго‑н., з’яўляецца яго прыкметай, сведчыць аб чым‑н. Тут [у лесе] зусім не відно слядоў чалавека: ні сцежкі, ні ссечанага дрэва. Шамякін. / у перан. ужыв. Мы раз-пораз угадваем у творчасці ранняга Чарота сляды вучобы ў Купалы. Перкін.

3. Уцалелая частка чаго‑н., астаткі чаго‑н. Сляды пазалоты. □ У штабе тым [сельсавеце] усё заўжды Праверана, знаёма: Дзе вапна ёсць, Дзе глін сляды, І колькі тон, вядома. Астрэйка. Даўніх вогнішчаў сляды Зараслі травою. Гілевіч. / у перан. ужыв. Бачу я на твары Дзіцячай, шчырай радасці сляды. Агняцвет.

•••

У адзін след; у два (тры і пад.) сляды (дыскаваць, баранаваць) — разрыхляючы ўзараную зямлю, праходзіць з бараной, дыскамі па адным і тым жа месцы адзін або некалькі разоў.

Без следу — зусім бясследна (знікнуць, згінуць і пад.). Без следу згінуў камарыны кут, як быццам тут за ноч адбыўся цуд. А. Вольскі.

Блытаць сляды гл. блытаць.

Браць (узяць) след гл. браць.

Заблытаць сляды (след) гл. заблытаць.

Замесці сляды (след) гл. замесці.

Зблытаць сляды (след) гл. зблытаць.

Здвоіць след гл. здвоіць.

(І) след прастыў (прапаў) — пра знікненне каго‑, чаго‑н.

І следу не засталося гл. застацца.

І следу няма гл. няма.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Напасці (трапіць, натрапіць) на след гл. напасці.

Па гарачых (свежых) слядах — зараз жа, адразу пасля якой‑н. падзеі.

След у след — адзін за адным, ставячы нагу туды, куды ступаў той, хто ішоў наперадзе.

Як след — як трэба, як мае быць. Здалёк разгледзець жанчыну як след было цяжка. Лупсякоў. [Баба Іваніха:] — Цяпер, глядзі, бярыся як след за кніжкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

след м

1. (адбітак) Spur f -, -en; Fßspur f, Fß(s)tapfe f -, -n, Fß(s)tpfen m -s, - (нагі);

след ад ко́лаў Rdspur f;

ісці́ па чыіх сляда́х in j-s Fß(s)tapfen trten*;

2. паляўн Fährte f -, -n;

ісці́ па следзе die Fährte verflgen, der Fährte flgen;

згубі́ць след von der Fährte bkommen*;

3. перан Spur f -, -en;

сляды́ старажы́тнай культу́ры die Spren iner lten Kultr;

знайсці́ сляды́ злачы́нства юрыд inem Verbrchen auf die Spur kmmen* [auf der Spur sein];

заме́сці сляды́ die Spren verwschen;

пакі́нуць сляды́ на чым auf etw. (A) bfärben;

па гара́чых след сляда́х auf frscher Fährte [hißer Spur];

зні́кнуць без следу sprlos verschwnden*;

ад яго́ і след прасты́ў er war auf und davn, er ist (längst) über alle Brge; er ist weit weg;

як след wie es sich gehört

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

След ‘адбітак ступні нагі, капыта, лапы’, ‘знак уздзеяння’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), ‘права, прычына, падстава’ (Нас.), ‘дарога, сцежка; часовая мяжа на сенажаці паміж участкамі (Яшк.), ст.-бел. следъ ‘мера зямлі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. слід, рус. след, стараж.-рус. слѣдъ, польск. ślad, в.-луж., н.-луж. slěd, чэш., славац. sled, серб.-харв. сли̏јед, славен. slẹ̑d, балг. следа́, макед. следа, ст.-слав. слѣдъ. Прасл. *slědъ. Роднасныя літ. slidùs ‘гладкі, склізкі’, лат. sliēdsслед, каляіна’, ст.-прус. slidenikis ‘сабака-сышчык’, с.-в.-ням. slîten ‘слізгацець’, ст.-в.-ням. slito ‘сані’, нова-в.-ням. Schlitten ‘тс’, грэч. ολισθανω ‘я слізгаю’; гл. Траўтман, 269; Торп, 539; Мюленбах-Эндзелін, 3, 932, 957–958; Фасмер, 3, 668; БЕР, 6, 858; Махэк₂ (553) літ. slidús лічыць запазычаннем з польскай. Сной₁ (579) узводзіць да і.-е. кораня *(s)lei̯dh‑ ‘слізгаць; паўзці’ з першасным значэннем для прасл. ‘каляіна, санная дарога’. Прасл. таксама *slěditi, працяг яго ў слядзі́ць, укр. сліди́ти, рус. следи́ть, польск. śledzić, в.-луж. slědźić, н.-луж. ślěźiś, чэш. slíditi, славац. sliediť, серб.-харв. слијѐдити, славен. sledíti, балг. следя́, макед. следи; гл. Фасмер, там жа; БЕР, 6, 862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

след, знак, троп

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

след

1. Адбітак чаго-небудзь (нагі, калёс) на траве, раллі, засеву, пяску (БРС).

2. Каляіна на дарозе і месца, дзе ступае запрэжаны конь (Лёзн., Слаўг.).

3. Паласа за бараной пры баранаванні (Слаўг.); месца на лузе, па якому цягнулі капу сена (Слаўг.).

3. Дарога (Нас. АУ); сцежка (Слаўг.).

4. Часовая мяжа на сенажаці паміж участкамі (Слаўг.).

5. Тонкая нітка ледзь бачнай удалечыні шашы, дарожкі, сцежкі паміж дзялянкамі ў лесе (Слаўг.).

6. Старая мера зямлі (Станг, 74); участак, які апрацоўваецца сіламі аднаго чалавека (Ашм. 1485 Записки ЛМ, III книга Ул.-Буд. 1889, 206— 207).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

со́балеў собо́лий, соболи́ный; со́боля;

с. след — собо́лий (соболи́ный) след; след со́боля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)