слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.

1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.

3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).

|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Слабада́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Слабада́
Р. Слабады́
Д. Слабадзе́
В. Слабаду́
Т. Слабадо́й
Слабадо́ю
М. Слабадзе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слабада́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. слабада́ слабо́ды
слабады́
Р. слабады́ слабо́д
Д. слабадзе́ слабо́дам
В. слабаду́ слабо́ды
слабады́
Т. слабадо́й
слабадо́ю
слабо́дамі
М. слабадзе́ слабо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слабада́ ж., уст. слобода́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гіст. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў 11–18 стст., жыхары якога не былі прыгопнымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак. // Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве слабады.

3. Уст. Пасёлак каля горада; прыгарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабада́ ж. уст.

1. (прыгарад) Vórstadt f -, -städte;

2. (вялікая вёска) gróßes Dorf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СЛАБАДА́,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Барысаў. Цэнтр Азярыцка-Слабадскога с/с і калгаса. За 12 км на З ад г. Смалявічы, 25 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Слабада. 1729 ж., 594 двары (2001). Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква.

Брацкая магіла сав. воінаў. За 500 м на Пн ад вёскі Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі.

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАДА́,

тып сельскага паселішча. Назва звязана з тым, што ў перыяд феадалізму жыхары С. карысталіся часовым вызваленнем ад падаткаў. У зах. рэгіёнах Беларусі (асабліва ў Пінскім Палессі) такія пасяленні наз. Волямі, Вулькамі. Такія назвы атрымлівалі паселішчы, жыхары якіх вызваляліся (станавіліся вольнымі) на тэрмін ад 2 да 12 гадоў ад чыншу і павіннасцей з прычыны неўрадлівасці зямель, якія яны на інш. умовах адмаўляліся апрацоўваць. Такая сістэма асабліва пашырылася пасля Паўночнай вайны 1700—21. Пазней С. сталі называць невял. пасёлкі гар. тыпу каля павятовых гарадоў, дзе жылі рамеснікі, што пакінулі абшчыну і толькі часткова былі звязаны з сельскай гаспадаркай. Пад уплывам розных сац.-эканам. і паліт. прычын С. зліліся з гарадамі або трансфармаваліся ў звычайныя сельскія паселішчы і сталі назвамі вёсак (напр., Слабада ў Мінскім р-не) або часткамі назвы вёсак (напр., Чырвоная Слабада ў Салігорскім р-не).

т. 14, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАДА́,

радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., каля в. Слабада. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаны матэрыял шаравата-жоўты, з лінзамі і гнёздамі ажалязнення, месцамі гліністы, з праслоямі супеску і пяску, кандыцыйнага жвіру (буйнейшага за 5 мм) 24,3%, трапляюцца галька і валуны. Пясок у сумесі розназярністы, палевашпатава-кварцавы. Разведаныя запасы 31,9 млн. м³, перспектыўныя 122,3 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—33,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,1—8,2 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.

А.​П.​Шчураў.

т. 14, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАДА́,

вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пд ад горада і чыг. ст. Лепель, 129 км ад Віцебска. 560 ж., 192 двары (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)