СЛАБАДА́,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Барысаў. Цэнтр Азярыцка-Слабадскога с/с і калгаса. За 12 км на З ад г. Смалявічы, 25 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Слабада. 1729 ж., 594 двары (2001). Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква.
Брацкая магіла сав. воінаў. За 500 м на Пн ад вёскі Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі.
т. 14, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)