свісце́ць pfifen* vi, vt, Pfffe usstoßen* [tun*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Свісце́ць. Гл. свіст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіста́ць гл. свісцець

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaśсвісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіры́ць ‘ледзь-ледзь гарэць’ (Мат. Гом.), свірэ́ць ‘цьмяна гарэць’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж свіру́шка ‘газоўка’ (чэрв., рагач., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. свири́ть ‘прасочвацца (пра ваду)’. Відаць, імітатыў на базе прасл. *svirati, *sviritiсвісцець, гудзець’, параўн. стараж.-рус. свирати, свирити ‘іграць на дудцы’, серб.-харв. сви́рати, сви́рити ‘гудзець, іграць на дудцы, скрыпцы’, славен. svírati ‘тс’, svíriti ‘гудзець, свісцець’, балг. сви́ря ‘іграць на музычным інструменце; гудзець, выдаваць гук; свісцець’, макед. свири ‘іграць (на музычным інструменце); гудзець, свісцець; стракатаць (пра цвыркуна)’, ст.-слав. свирати ‘іграць на дудцы’. Роднаснае ст.-ісл. svarra ‘бушаваць, свісцець’, ням. surren, schwirren ‘гудзець, свісцець’, ст.-інд. svárati ‘гучаць’, лац. susurrāre ‘шыпець, шаптаць; гудзець’ (Фасмер, 3, 579; Сной₂, 716). Зыходная семантыка захавалася ў свіро́ла ‘свістулька (самаробная)’ (Мат. Гом.), параўн. макед. дыял. свиро́л ‘жалейка, дудка’; сьвірэ́ц ‘музыка, што іграе на дзвюх дудках, звязаных разам’ (Ласт.), параўн. балг. свире́ц ‘музыкант на народных інструментах’, серб. сви́рац ‘музыка, што іграе на дудзе’ < прасл. *svirьcь (насуперак БЕР, 6, 554, не толькі паўднёваславянскі дыялектызм). Спецыфічная семантыка ‘цьмяна гарэць’ грунтуецца на гукавым суправаджэнні такога гарэння (шыпенні, гудзенні і пад.). Гл. таксама свірчэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіст ‘рэзкі высокі гук’, ‘гук такога тэмбру, які ўтвараецца птушкамі, жывёламі’, ‘гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра’ (ТСБМ), свіста́ць ‘утвараць рэзкі высокі гук’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Юрч.), ‘сцябаць, хвастаць’ (Нас.), ‘свістаць’, ‘ліцца з сілаю’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘брыкаць, брыкацца’ (Юрч.), свісце́ць ‘свістаць’, сві́снуць ‘засвістаць’, ‘моцна ўдарыць’, ‘хутка прайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘украсці, ‘моцна ўдарыць’ (Растарг.), ст.-бел. свиснути ‘засвістаць’ (Альтбаўэр). Укр. свист, свиста́ти, рус. свист, свиста́ть, свисте́ть, польск. świstać, świsnąć, чэш. svístati, svíštěti, славац. svištať, славен. svískati ‘шыпець, фыркаць’, švȋstatiсвісцець’, ст.-слав. свистати. Прасл. *svistatiсвісцець’, шматкратны дзеяслоў *sviščati; гл. Борысь, 624. Лічыцца экспрэсным гукапераймальным словам, аналагічным лац. sibilō, ‑areсвісцець’, грэч. σίζω ‘свіст’; узнаўляюць таксама і.-е. корань *k̑vis‑: *k̑veis‑, роднасны ст.-ісл. hvísla ‘шаптаць, свістаць, бушаваць’, ст.-англ. hvístlian ‘свістаць’, англ. whistle ‘тс’. Параўн. яшчэ польск. gwizdać, чаш. hvízdati, славац. hvizdať, в.-луж hwizdać, н.-луж. gwizdaś з варыянтам кораня *gweizdz‑, гл. Фасмер, 3, 581; Махэк₂, 597; Брукнер, 538; Бязлай, 3, 352. Борысь (624) славянскае слова ўзводзіць да і.-е. гукапераймальнага *su̯ei̯‑/su̯i‑ ‘сіпець; свісцець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піск ’тонкі, высокі гук’ (ТСБМ, Яруш.), піскатня́ ’працяглы многагалосы піск’, піскнуць, піснуць — аднакратнае ад пішча́ць (ТСБМ), пі́скыць ’пішчаць раз-пораз’ (Юрч. СНЛ), піскаце́ць ’пішчаць’ (гродз., З нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (гродз., ЛА, 1), ’шчабятаць (пра ластаўку)’ (Скарбы), піска́ты ’пісклявы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пи́скати, писк, рус. писк ’тс’, ц.-слав. пискати; польск. piskać ’пішчаць’, ’шыпець’, в.-луж. piskać ’пішчаць, вішчаць’, ’скрыпець’, ’свісцець’, ’іграць на музычным інструменце (дудцы)’, чэш. pískatiсвісцець’, ’дудзець (на дудзе)’, славац. pískať ’тс’, pisk, piskot ’піск’, славен. písk ’свіст’, pískatiсвісцець’, серб.-харв. пи̏ска ’піск, віскат’, пи̏скав ’пісклявы, рэзкі’, ’свісцячы гук’, макед. пискот ’піск. віскат’, писка ’пішчаць’, ’свісцець’, ’шыпець’, балг. пискам ’пішчаць’, ’плакаць’, ’шчыкаць, цвыркаць’, ст.-слав. пискати ’іграць на жалейцы’. Прасл. *piskъ, *piskati, утвораныя ад гукапераймальнай асновы *pi‑, параўн. літ. pyškė́ti ’ляскаць (пугай), ’трашчаць (аб лёдзе), лат. pį̃kstet ’пішчаць’, лац. pipāre, pipiāre, pīpilāre ’пішчаць’, ст.-грэч. πίπος ’птушанё’, πιππίξω ’пішчу’, ст.-інд. picchōrā, picchōlā ’дудка, флейта’, ісл. píska ’шаптаць, шалясцець’ (Праабражэнскі, 2, 62; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Брукнер, 415 ). Махэк₂ (451) дапускае далучэнне ‑sk-інтэнсіва да асновы *pi‑ (> *pi‑sk‑ati), першасным значэннем якой было ’свісцець’, як і ў ням. pfeifen. Суф. ‑sk‑, як у трэск, плеск, нырск, ляск(ат) і інш. Сюды ж піску́лька ’вадаплаўная птушка атрада гусепадобных’ (ТСБМ), пі́кот ’цісканне (пра ўюноў у лавушцы)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвістач ’дзікая качка свіязь, Anas penelope’ (Інстр. II). Рус. свистун, свистокрыл, польск. świstuń, swis(unt świstuń, kaczka gwiżdżąca. Да свісцець (гл.). Аб суфіксе -ач гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32.⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свісцёл ‘маркоўнік, Anthricus silvestris Hoffm.’ (ТС). Іншыя назвы стволле, ствольны цвет. Полыя сцёблы парасонавых раслін часта маюць назву дудка,; гл. Мяркулава, Очерки, 67. Тады свісцёл да свісцець; параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірсту́н ‘нейкая птушка’ (хойн., Арх. ГУ), ‘птушка конік, Anthus Bechstein’ (Інстр. 2), свырсту́н, свэрсту́н ‘цвыркун’ (брэсц., ЛА, 1). Аддзеяслоўны назоўнік, у аснове дзеяслоў тыпу рус. свирестеть ‘рэзка свісцець, што да *svьr‑, гл. сві́рчэць. Параўн. Антропаў, Назв. птиц, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)