сарэдыі

т. 14, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сарэ́дыі

(н.-лац. soredium, ад гр. soros = груда, куча)

органы вегетатыўнага размнажэння некаторых лішайнікаў, якія складаюцца з адной або некалькіх клетак водарасці, акружаных грыбніцай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сарэ́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сарэ́дыя сарэ́дыі
Р. сарэ́дыі сарэ́дый
Д. сарэ́дыі сарэ́дыям
В. сарэ́дыю сарэ́дыі
Т. сарэ́дыяй
сарэ́дыяю
сарэ́дыямі
М. сарэ́дыі сарэ́дыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПУНКТЭ́ЛІЯ (Punctelia),

род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. грубаватая (P. subrudecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.

Слаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыям. 3—10 см. Лопасці шыр. да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка- або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.

У.​У.​Галубкоў.

т. 13, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)