САРЭ́ДЫІ (ад грэч. sōros куча),

органы вегетатыўнага размнажэння некат. лішайнікаў, вегетатыўныя ўтварэнні ў выглядзе зярністай або парашкападобнай масы на іх паверхні. Маюць адну ці некалькі клетак водарасці, абкружаных гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам, у спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны (таломы). Характэрны для высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў (напр., некат. віды з сям. кладоніевых, пармеліевых).

У.​У.​Галубкоў.

т. 14, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)