сапе́рнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сапе́рнік сапе́рнікі
Р. сапе́рніка сапе́рнікаў
Д. сапе́рніку сапе́рнікам
В. сапе́рніка сапе́рнікаў
Т. сапе́рнікам сапе́рнікамі
М. сапе́рніку сапе́рніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сапе́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які сапернічае з кім-н. у чым-н.

Сур’ёзны с. чэмпіёна.

Няма сапернікаў у каго-н. у чым-н. (няма роўных).

|| ж. сапе́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. сапе́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапе́рнік м. сопе́рник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапе́рнік, ‑а, м.

1. Той, хто імкнецца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сястрыца часценька праглядае гэтыя лічбы — правярае работу сваіх сапернікаў з другіх змен. Шынклер. [Міхаіл:] — У тых, вашых сапернікаў, сапраўды крыху лепшыя паказчыкі. Карпаў. Сур’ёзнымі сапернікамі.. былі спартсмены Італіі. «Звязда». // Той, хто ўступае ў саперніцтва з кім‑н., дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны. А.. [Змітрок] нават не змагаецца за.. [каханне], не дае належнага адпор у сваім сапернікам. Ваданосаў. [Пеця] ішоў да.. [Траянавых], як у родны дом. Сэрцам адчуў саперніка. Шамякін.

2. Той, хто мае роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. Перакладчык павінен быць дастойным сапернікам паэта. «Полымя». / у перан. ужыв. Сапраўдным «сапернікам» металу ў машынабудаванні становіцца ў нас сінтэтычная смала капрон. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапе́рнік м Rivale [-´vɑ:-] m -n, -n; Konkurrnt m -en, -en (канкурэнт);

не мець сапе́рнікаў ußer Konkurrnz stehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сапе́рнік ’той, хто імкнецца перамагчы каго-небудзь, дабіваючыся адной і той жа мэты’ (ТСБМ). Рус. сопе́рник, ст.-рус. супьрь, польск. sąpierz, чэш. soupeř ’праціўнік’, славац. súper, серб.-харв. су́па̑рни̑к ’тс’, славен. sọ̑pər, zọ̑pər ’насустрач’. Ад *супьрь або *супьрьн‑, якія ў сваю чаргу ад *sǫ‑ ’с’ і *pertі ’біць, цясніць, упірацца’ (гл. перці) (Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 718; Махэк₂, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапернік, праціўнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сопе́рник сапе́рнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапе́рніца, ‑ы, ж.

Жан. да сапернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

competitor [kəmˈpetɪtə] n. сапе́рнік, канкурэ́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)