самапа́с

‘самастойнае жыццё’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. самапа́с
Р. самапа́су
Д. самапа́су
В. самапа́с
Т. самапа́сам
М. самапа́се

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самапа́с

‘той, хто выйшаў на ўласны хлеб’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самапа́с самапа́сы
Р. самапа́са самапа́саў
Д. самапа́су самапа́сам
В. самапа́са самапа́саў
Т. самапа́сам самапа́самі
М. самапа́се самапа́сах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самапа́с, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Той, хто выйшаў на свой хлеб, жыве самапасам. [Пракоп:] — Убачыш, як твой гэты самапас прыйдзе да цябе, як будзе прасіцца... будзе скарынцы хлеба рад. Баранавых.

2. ‑у. Самастойнае, без нагляду жыццё. [Бацька:] — Так, донька?.. Сама, значыць, ето... на самапас захацела?.. Кандрусевіч. [Дзядзька:] — Я вось падумаў... Ці выжыў бы чалавек, каб яго пусціць на такі самапас? Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустапа́сам ’без пастуха (пра жывёлу), без нагляду старэйшых (пра дзяцей і моладзь)’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Варл.; карэліц., Жыв. сл.), сюды ж пустопа́сть ’самапасам’ (кам., Жыв. сл.), у пусто́паш ’на самапас, у распусту (пусціць)’ (ТС), у пу́стапаш ’тс’: пусцілі быдло і коні ў пустапаш (слонім., Арх. Бяльк.), пусто́паш ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’пусташ’ (бяроз., ЛА, 2), пу́стопась ’тс’ (маляр., ЛА, 2), укр. пусто́паш ’без пастуха’; серб.-харв. пу̏стопа̑ш ’дзе кожны можа пасвіць’. Ад пусты́ ’бязлюдны’ і пасці ’пасвіць’; у адносінах зямлі, якая “гуляе”, магчымы ўплыў дзеяслова паха́ць ’абрабляць, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)