Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ружжо́, -а́, мн. ру́жжы і (з ліч. 2, 3, 4) ружжы́, ру́жжаў, н.
Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным ствалом.
Паляўнічае р.
Процітанкавае р.
Быць пад ружжом (перан.: быць на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці — пра армію). У р.! (каманда стаць у строй з вінтоўкамі). Паставіць пад р. (прызваць на ваенную службу).
|| памянш.ружэ́йца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым.ружэ́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ружжо́, -жжа́ср. ружьё;
◊ у р.! — воен. в ружьё!;
стая́ць пад ружжо́м — стоя́ть под ружьём;
прызва́ць пад р. — призва́ть под ружьё
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ружжо́, ‑а, н.
Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным (у адрозненне ад вінтоўкі) ствалом. На ахову палатна паставілі вартавога — Алеся Голуба, узброенага паляўнічым ружжом.Васілевіч.
•••
Пад ружжом — а) на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці (пра армію); б) у арміі (служыць).
Паставіць пад ружжогл. паставіць.
У ружжо! — а) каманда стаць у строй са зброяй; б) каманда быць гатовым прыняць або пачаць бой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ружжо́н.разм. Büchse f -, -n, Flínte f -, -n (паляўнічае); Gewéhr n (e)s, -e (вінтоўка);
цэ́ліцца з ружжа́ mit dem Gewéhr zíelen;
стрэ́ліць з ружжа́ das Gewéhr ábfeuern;
◊
у ружжо́! (каманда) an die Gewéhre!;
мець пад ружжо́мúnter Wáffen háben
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ружжо́ ’стрэльба’ (ТСБМ), ружʼё ’тс’ (Сл. ПЗБ), ружʼе́ ’тс’ (ТС), ружэ́йны ’які мае адносіны да ружжа’, ’які праводзіцца з ружжом’ (ТСБМ). З рус.ружьё, якое першапачаткова ўжывалася ў зборным значэнні ’зброя ўвогуле’, як і оружье́, ад якога паходзіць. Оружье́/оружие ’гармата; зброя’ < прасл.*orǫžьje (дзе ž < g) з тым жа коранем *rǫg‑, што і ў *rǫgati (гл. ругнуцца). Разглядаецца адначасова як вынік кантамінацыі з прасл.*orǫdьje ’гармата’ (Чарных, 2, 606) насуперак Фасмеру. Апошні, акрамя таго, лічыць, што оружье — царкоўнаславянізм пры спрадвечнай форме ружьё (Фасмер, 3, 154). Паводле Адзінцова (Этимология–1985, 123), адпадзенне пачатковага галоснага адбылося па-за межамі Расіі, што сумнеўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінтавое ружжо 3/98
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІТА́НКАВАЕ РУЖЖО́,
наразная агнястрэльная зброя для паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1-й сусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.А.Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.Г.Сіманава і інш.
Р.І.Флярко.
Процітанкавае ружжо. 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.