распараджэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. распараджэ́нне распараджэ́нні
Р. распараджэ́ння распараджэ́нняў
Д. распараджэ́нню распараджэ́нням
В. распараджэ́нне распараджэ́нні
Т. распараджэ́ннем распараджэ́ннямі
М. распараджэ́нні распараджэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распараджэ́нне, -я, н.

1. гл. распарадзіцца.

2. мн. -і, -яў. Загад, пастанова.

Аддаць р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распараджэ́нне ср., в разн. знач. распоряже́ние;

р. маёмасцю — распоряже́ние иму́ществом;

ура́давае р. — прави́тельственное распоряже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распараджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распараджацца — распарадзіцца.

2. Указанне аб выкананні чаго‑н.; загад, пастанова. Раніцою .. [Шуст] сабраў камандзіраў узводаў штабнога атрада і аддаў распараджэнне невялікімі групамі прабірацца ў старобінскія лясы. Шчарбатаў. У чаканні далейшага распараджэння аўтаматчыкі стоўпіліся ля штаба. М. Ткачоў.

•••

У распараджэнне каго-чаго або чыё — пад чыё‑н. начальства, кіраўніцтва. [Дзядзька:] — Накіруем.. [Бразгоўку] у распараджэнне вобласці. Вірня.

У распараджэнні каго-чаго або чыім — а) у чыім‑н. веданні. Машына ўжо, назад не пайшла — асталася ў распараджэнні Чаравакі. Пестрак; б) у каго-небудзь (быць). Калі.. [Соня] пазнілася, куляй улятала ў дом, паведамляла на хаду, што ў распараджэнні нашым усяго пятнаццаць ці дваццаць хвілін, і я, спяшаючыся, даставаў свой лепшы гарнітур. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАСПАРАДЖЭ́ННЕ ў праве,

1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.

2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.

т. 13, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распараджэ́нне н. Ánordnung f -, -en; Verórdnung f -; Áuftrag m -(e)s, -träge; Verfügung f -, -en; Ánweisung f -, -en;

распараджэ́нне аб апла́це бухг. Ánordnung zur Bezáhlung;

распараджэ́нне ба́нку бухг. Áuftrag für die Bank;

рабі́ць распараджэ́нне éine Ánordnung [Verfügung] tréffen*;

да асо́бага распараджэ́ння bis auf wéiteres;

быць у чыім-н. распараджэ́нні j-m zur Verfügung stehen*, verfügbar sein;

аддава́ць у распараджэ́нне каму-н. j-m zur Verfügung stéllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

распарадзі́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -дзіце́ся, -дзя́цца; зак.

1. Аддаць загад; загадаць.

Р. наконт адпраўкі экспедыцыі.

2. Паклапаціцца аб выкананні чаго-н. належным чынам.

Р. па-гаспадарску грашыма.

|| незак. распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муніцыпаліза́цыя, -і, ж.

Перадача нерухомай уласнасці прыватных асоб у распараджэнне органаў мясцовага самакіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mandate​1 [ˈmændeɪt] n. манда́т; распараджэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Акрэдытыў (распараджэнне) 1/197

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)