1. Прымусіць гарэць агнём, падпаліць (дровы і пад.). Каваля ў кузні сапраўды ўжо не было. Рыгор сам распаліў вугаль.Капусцін.// Раскласці, развесці агонь дзе‑н., у чым‑н. Распаліць печ. Распаліць горан. □ Пасля вячэры распалілі касцёр, паселі кружком пад соснамі.Навуменка.Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё. Пайшоў туды і распаліў агонь.Мяжэвіч.
2. Моцна нагрэць агнём, жарам. — Калі чыгун распаліць, а потым у халодную ваду кінуць — трэсне.Асіпенка.
3.перан. Узмацніць якое‑н. пачуццё, жаданне і пад.; давесці да высокай ступені развіцця. Распаліць цікавасць. Распаліць спрэчкі. □ Відаць .. [немцы] распалілі апетыт іншым, бо неўзабаве прыняліся за яду амаль усе.Шамякін.// Прывесці ў стан узрушэння; запаліць якім‑н. жаданнем. Бацьку гэтыя падказкі [ратнікаў] толькі яшчэ больш, распалілі. Ён хапіўся за Лаўрэнаву стрэльбу, сарваў яе з пляча.Якімовіч.
4.перан. Развязаць, распачаць (барацьбу, вайну). Пра мірныя годы гавару і пра тых, Хто распаліць на прасторах хоча пажары вайны.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распалі́ць
1.ánzünden vt, entzünden vt; ánheizen vt (печ);
2.перан. (распачаць вайнуі г. д.) entfáchen vt, schüren vt;
распалі́ць варо́жасць (die) Féindschaft schüren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
раскали́тьсов.распалі́ць; нагрэ́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касцёр², -стра́, мн. -стры́, -стро́ў, м.
Тое, што і вогнішча (у 1 знач.).
Распаліць к.
|| прым.кастро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распали́тьсов., прям., перен.распалі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разже́чьсов., прям., перен.распалі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раздзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).
Дзьмухаючы, прымусіць гарэць; распаліць.
Р. агонь.
|| незак.раздзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.раздзьму́хванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)