разварушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць варушыцца, рухацца.

Мурашкі разварушыліся.

2. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць.

|| незак. развару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разварушы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разварушу́ся развару́шымся
2-я ас. развару́шышся развару́шыцеся
3-я ас. развару́шыцца развару́шацца
Прошлы час
м. разварушы́ўся разварушы́ліся
ж. разварушы́лася
н. разварушы́лася
Загадны лад
2-я ас. разварушы́ся разварушы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разварушы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разварушы́цца сов.

1. расшевели́ться; раскача́ться;

2. перен. (оживиться) встряхну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Пачаць інтэнсіўна варушыцца. Мурашнік разварушыўся. □ На прагаліне, на краі грудка, .. не было нічога, і раптам за якія два дні зямля разварушылася і на ёй узнік ладны курганок. Сабаленка.

2. Пачаць рухацца; перастаць быць маларухомым, вялым. [Тамаш:] — Прайду трохі — ногі млеюць. Як разварушацца пры рабоце, дык яшчэ нічога, А так, дык хоць і сядзі на адным месцы, як, усё роўна, ланцугом прыкаваны... Чорны. А Соня ўжо разварушылася. Працёршы хустачкай акуляры.., зазваніла талеркай, відэльцамі. Лось. // Выйсці са стану абыякавасці, апатыі, ажывіцца. Дзеці разварушыліся, павесялелі і выйшлі з таго стану замкнёнасці, у якім яны яшчэ так нядаўна былі. Колас. Госці аглядзелі ўсю гаспадарку.. Таварыш Строіш, цаг[ельнік] па прафесіі, асабліва разварушыўся каля цагельнага завода. Брыль.

3. перан. Стаць дзейным, актыўным. [Аляксей:] — Людзі разварушыліся, там-сям пачалі пускаць чырвонага пеўня ў панскія маёнткі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развару́швацца, разварушы́цца sich ufrütteln, in Bewgung [in Schwung] kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расшавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; зак.

Тое, што і разварушыцца.

|| незак. расшаве́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшевели́ться разварушы́цца, расшавялі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bestir [bɪˈstɜ:] v. fml разварушы́цца; узварухну́цца;

Bestir yourself! Варушыся!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

развару́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разварушыцца.

2. Зал. да разварушваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскату́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. Абудзіцца ад сну.

Кастусь доўга не мог р. ад сну.

2. перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца.

Нарэшце дзеці раскатурхаліся.

|| незак. раскату́рхвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)