раскату́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. Абудзіцца ад сну.

Кастусь доўга не мог р. ад сну.

2. перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца.

Нарэшце дзеці раскатурхаліся.

|| незак. раскату́рхвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)