1. Распасціся на часткі, трэснуць, раскалоцца ад удару (удараў). Разбіцца на друз. □ У акне зазвінела шыбы, разбіліся.Галавач.Не даехаўшы да мэты, лятучка на поўным хаду звалілася пад адхон і ўшчэнт разбілася.Краўчанка.//перан. Разбурыцца, расстроіцца. Разбілася жыццё. □ У той страшны дзень.. разбіліся ўсе мае жыццёвыя планы.«Маладосць».
2. Пашкодзіць, разбіць сабе да крыві частку цела пры ўдары, падзенні або забіцца насмерць. Нельга было гнаць, як ні хацелася. Коні маглі кінуцца і разбіцца аб бярвенн[е] агароджы.Караткевіч.Урэшце [людзі] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць.Маўр.
3. Раздзяліцца на часткі, групы. Хлопцы разбіліся на пары, распрануліся і прыступілі да работы.Пальчэўскі.Усе разбіліся купкамі, гаманілі, жартавалі, абменьваліся думкамі.Дуброўскі.
4.Разм. Знасіцца, растаптацца. Туфлі разбіліся.
•••
Разбіцца ў дошку (блін) — прыкласці ўсе намаганні, зрабіць усё магчымае для дасягнення чаго‑н. Вядома Ліс тут не зяваў, Разбіўся ў блін, але нагатаваў І качак, і курэй, і рыбы, і вяндліны.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбі́цца
1. (раздабыць) zerbréchen*vi (s), zerschéllen vi (s), in die Brüche géhen*;
2. (атрымаць пашкоджанні) sich verlétzen;
разбі́цца насме́рць tödlich stürzen;
3. (раздзяліцца) sich zersplíttern, sich (auf)téilen (на групыі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расколоти́тьсяразбі́цца, мног. паразбіва́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расшиби́тьсяразбі́цца;
◊
расшиби́ться в лепёшкуразбі́цца ў до́шку (блін), распляска́цца ў блін.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перабі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -б’е́цца; зак.
Разбіцца — пра ўсё, многае.
Перабіліся талеркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразбіва́цца, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.
Разбіцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.
Талеркі паразбіваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размалаці́цца, ‑лоціцца; зак.
Разм.Разбіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)