разбо́р, -у, м.

1. гл. разабраць.

2. Адбор, выбар (разм.).

Высякалі лес без разбору.

Крытыкаваць ты крытыкуй, але з разборам.

3. Разгляд судовай справы.

Судовы р.

◊

На (пад) шапачны разбор; на разбор шапак (паспець, з’явіцца, прыйсці; разм.) — пад канец, калі ўсе разыходзяцца, усё скончылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. разбо́р
Р. разбо́ру
Д. разбо́ру
В. разбо́р
Т. разбо́рам
М. разбо́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбо́р м.

1. (действие) разбо́р, -ру м.; неоконч. разбіра́нне, -ння ср.; разгля́д, -ду м., разгляда́нне, -ння ср.; см. разбира́ть​ 1, 2;

граммати́ческий разбо́р граматы́чны разбо́р;

2. уст. (критическая статья, отзыв) разгля́д, -ду м., разбо́р, -ру м.;

разбо́р содержа́ния кни́ги разгля́д зме́сту кні́гі;

3. (сорт, разряд) сорт, род. со́рту м., гату́нак, -нку м.;

мука́ второ́го разбо́ра мука́ друго́га со́рту;

4. (разборчивое отношение) разбо́р, -ру м.;

с разбо́ром з разбо́рам;

без разбо́ру (разбо́ра) без разбо́ру;

◊

прийти́ к ша́почному разбо́ру прыйсці́ на ша́пачны разбо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́р, -ру м.

1. в разн. знач. разбо́р;

граматы́чны р. — граммати́ческий разбо́р;

2. юр. разбира́тельство ср.;

◊ прыйсці́ на ша́пачны р. — прийти́ к ша́почному разбо́ру;

без ~ру — без разбо́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разбіраць — разабраць (у 1–7 знач.).

2. (звычайна з прыназоўнікамі «з» і «без»). Разм. Выбар, адбор. Лес тут быў калгасны, высякалі яго многа і без разбору. Б. Стральцоў. Я разумею: крытыкаваць .. трэба, без гэтага нельга, але крытыкуй з разборам. Хадкевіч.

3. Разгляд судовай справы. Судовы разбор. □ [Сымон:] Адбудую хату нанава, гаспадарку нанава завяду.. Вось толькі .. разбору дзела дачакацца! Купала.

•••

На (пад) шапачны разбор; на разбор шапак — пад канец справы, пад канец (прыйсці, паспець, з’явіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́р м.

1. (дзеянне) гл. разборка;

2. (расследаванне) Untersúchung f -;

разбо́р спра́вы юрыд. Sáchverhandlung f -, -en, Verhándlung f;

3. грам. Analýse f -, -n, Zerglíederung f -, -en;

4. (абмеркаванне) Be¦úrteilung f -, -en; Bespréchung f -, -en;

разбо́р уро́ка Bespréchung f -, -en [Áuswertung f -, -en] éiner Únterrichtsstunde [éiner Stúnde];

◊

без разбо́ру разм. wáhllos, óhne Únterschied, únterschiedslos; únbesehen (не раздумваючы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разабра́ць, -збяру́, -збярэ́ш, -збярэ́; -збяро́м, -збераце́, -збяру́ць; -збяры́; -забра́ны; зак.

1. што. Раз’яднаць, разняць што-н. на састаўныя часткі.

Р. гадзіннік.

Р. старую хату.

2. каго-што. Узяць усё, раскупіць.

Р. падручнікі.

Разабралі тавар.

3. што. Рассартаваць, прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.

Р. лісты.

Р. дакументы.

4. каго-што. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і іншыя часткі.

Р. кабана.

5. перан., што. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.

Р. сачыненні вучняў.

Р. сказ па часцінах мовы.

6. перан., што. Распазнаць, адрозніць што-н.

Р. почырк.

Р. гатунак груш на смак.

Не р., што ён гаворыць.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.; разм.).

Яе разабрала злосць.

Дзяцей разабрала цікавасць.

8. Выклікаць ап’яненне (разм.).

Яго разабрала (безас.) пасля шклянкі гарэлкі.

◊

Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.

Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-, што-н.

(Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.

|| незак. разбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбо́р, -у, м. (да 1—6 знач.) і разбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РАЗБО́Р ШЛЯ́ХТЫ,

комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Рас. імперыі па верыфікацыі і скарачэнні шляхецкага стану (саслоўя) б. ВКЛ. Пачаўся адразу пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772). Шляхце было загадана падаць доказы свайго дваранства з апісаннем паходжання родаў, гербаў, з усімі пасведчаннямі і дакументамі. У час рэвізіі 1772—74 шмат чыншавай і служылай шляхты, ніжэйшыя пласты шляхецкага стану — зямяне, панцырныя баяры, путныя баяры былі запісаны ў склад сялян. Пасля выдання Даравальнай граматы дваранству 1785 аформіліся карпаратыўныя правы дваранства Рас. імперыі, дваране павінны былі быць унесены ў дваранскія радаводныя кнігі, для чаго прадстаўлялі доказы паходжання. На камісію, што праводзіла рэвізію 1816, быў ускладзены абавязак разбору правоў асоб, якія называлі сябе шляхтай. Асоб, пазбаўленых шляхецкіх правоў, запісвалі ў вольныя хлебаробы, дзяржаўныя сяляне або мяшчане. Пасля задушэння паўстання 1830—31 шляхецкае саслоўе было падзелена на дваран, спецыяльна створаныя станы аднадворцаў і грамадзян зах. губерняў. Дваранамі прызнаваліся толькі асобы, зацверджаныя ў адпаведнай годнасці Герольдыяй. Былі праведзены і новыя рэвізіі складу саслоўяў. Пасля задушэння паўстання 1863—64 уведзены новыя абмежаванні ў прынцыпах доказу і атрымання дваранства; шляхціцы, якія не даказалі дваранства, уключаліся ў склад сялян або мяшчан. У 1863 скасаваны станы аднадворцаў і грамадзян зах. губерняў; яны пераведзены ў стан сялян ці мяшчан. Гэта быў канчатковы акт юрыд. ліквідацыі шляхецкага стану б. ВКЛ, але да 1917 захаваліся некаторыя абмежаванні ў правах «былой польскай шляхты».

У.​М.​Вяроўкім-Шэлюта.

т. 13, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разбира́тельство ср. разбо́р, -ру м.;

суде́бное разбира́тельство судо́вы разбо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шамя́каў, -ава.

У выразе: шамякаў суд (разм.) — несправядлівы, прадузяты суд, разбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)